На поле возле деревни Паперино в Ушачском районе найдены боеприпасы времён войны

Общество

Часы ваеннага ліхалецця пастаянна нагадваюць пра сябе смяротна-небяспечнымі знаходкамі. Не стала выключэннем і сёлетняя вясна. Днямі непадалёк ад вёскі Паперына, дзе, як вядома, ішлі жорсткія баі ў час прарыву фашысцкай блакады, былі знойдзены боепрыпасы. Відаць па ўсім, 76-міліметровыя артылерыйскія снарады, начыненыя шрапнеллю, аказаліся на паверхні зямлі пры апрацоўцы поля, аднак замест таго, каб тэрмінова паведаміць пра гэта адпаведным службам, работнікі сельгаспрадпрыемства склалі боепрыпасы пад дрэвам.

– Залішне казаць, што такое легкадумства магло прывесці да трагедыі, і людзям вельмі пашанцавала, што снарады не ўзарваліся! – адзначае часова выконваючы абавязкі начальніка райаддзела міліцыі Аляксей Уладзіміравіч Андросаў. – Здавалася б, нават малое дзіця ведае, што ні ў якім разе нельга нават датыкацца да такіх рэчаў, і тым больш дзіўна, што безразважныя ўчынкі здзяйсняюць дарослыя.

Для абясшкоджання бое­прыпасаў з Полацка была выклікана сапёрна-тэхнічная група ваеннай часці 55/30 унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *