Хроника происшествий в Ушачском районе

Закон - один для всех

Адпачынак са “спецэфектам”

Як ні стараліся адміністрацыя і персанал санаторыя “Лясныя азёры” стварыць для кліентаў максімальна прывабныя ўмовы адпачынку, знайшоўся ўсё ж жадаючы разбавіць яго “спецэфектам” у выглядзе свайго несанкцыянаванага візіту. Так, 10 красавіка ў абедзенны перапынак жыхар гарпасёлка 1988 года нараджэння адціснуў створку шклопакета ў адным з домікаў, пранік унутр і выкраў у адпачываючай 100 тысяч расійскіх рублёў і іншую маёмасць на агульную суму каля 3,4 тысячы беларускіх рублёў. І на гэтым не спыніўся. У гэты ж дзень мужчына выкраў яшчэ ЖК-тэлевізар “Гарызонт”, электрачайнік, якія належалі санаторыю і ацэнены ў 328 рублёў. За здзейсненае ўшачаніну пагражае пазбаўленне волі.

“Вясёлы” матацыкліст

Жыхар вёскі Кугоні 1965 года нараджэння ў студзені бягучага года прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне матацыклам “ІЖ-Юпітэр-3” у стане алкагольнага ап’янення. На жаль, пакаранне рублём не навучыла – ужо ў красавіку мужчына зноў сеў за руль “пад мухай”. Але на гэты раз штрафам не абыдзецца, парушальніка чакае арышт тэрмінам да шасці месяцаў і канфіскацыя транспартнага сродку.

Як пад капірку…

Пакуль не вядомы злодзей вырашыў абагаціцца, прабраўшыся ў часова пустуючы дачны домік у вёсцы Глінішча. Па ўсім відаць, быў упэўнены ў адсутнасці там гаспадыні, паколькі жыве яна ў Мінску і на Ушаччыну наведваецца нячаста. Узламаўшы дзвярны замок, зламыснік пранік у памяшканне, адкуль выкраў тэлевізар, электрачайнік, тое-сёе з адзення на агульную суму 115 рублёў.

*  *  *

Аналагічнае злачынства адбылося ў красавіку ў вёсцы Івахнава. Палепшыць сваё матэрыяльнае становішча зламыснік паспрабаваў у дачным доме жыхара горада Жодзіна, адкуль ён выкраў тэлевізар, электрапомпу коштам каля 125 рублёў.

Абедзве “аперацыі” завяршыліся ўзбуджэннем крымінальных спраў. Нячыстым на руку грамадзянам пагражае арышт.

За прагу паесці можна і сесці

Жыхар Наваполацка, уладальнік дачы ў аграгарадку Арэхаўна некаторы час не наведваўся на Ушаччыну. Аднак яго дачны домік пуставаў не заўсёды – у красавіку там пагаспадарыў мясцовы мужчына 1974 года нараджэння. Яго здабычай сталі 0,5 літра мёду, слоік кукурузы, бутэлька гарэлкі і іншыя прадукты. Урон, які панёс грамадзянін у выніку крадзяжу, склаў 30 рублёў.

Крымінальны “ўлоў”

Беспрацоўны жыхар Угрынак 1963 года нараджэння напрыканцы сакавіка залез у дачны дом пенсіянеркі з Полацка ў вёсцы Салонец, дзе пажывіўся рэчамі на суму каля 100 рублёў. Яго “ўловам” сталі электрачайнік, 10 слоікаў з варэннямі ды саленнямі, штосьці з адзення. Па ўзгаданым факце ўзбуджана крымінальная справа, частка выкрадзенага канфіскавана.

Боні і Клайд  ушацкага разліву

Абсталявалі жыхары Наваполацка свой дачны домік у вёсцы Турасполле дабротнымі рэчамі, а вось пра дадатковую ахову не паклапаціліся. Яшчэ ў чэрвені мінулага года, скарыстаўшыся адсутнасцю гаспадароў, злодзеі выкралі дэкаратыўныя пляцёнкі з лазы, што ўпрыгожвалі будынак. Але ж застацца “ў ценю” ў іх не атрымалася. Выкрадальнікамі аказаліся жыхары Віцебска: жанчына 1978 года нараджэння і мужчына 1985-га – раней судзімы, мясцовы. У адносінах гэтай парачкі ўзбуджана крымінальная справа.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *