В районном центре детей и молодёжи летом будут работать кружки по разным направлениям

Калейдоскоп Наши дети

Заканчваецца навучальны год. Дзе і чым будзе займацца дзіця даволі вялікі прамежак часу? З сябрамі ці ў адзіноце? Адсюль і бацькоўская заклапочанасць: як арганізаваць карысны адпачынак сыноў і дачок у час летніх канікул пад наглядам дарослых?

Тут прыходзіць на дапамогу раённы цэнтр дзяцей і моладзі. Мы вітаем і гасцінна расчыняем дзверы перад кожным вучнем па адрасе: г.п.Ушачы, вул. Ленінская, д.15а.

Установа традыцыйна працуе па розных накірунках. Гэта ў першую чаргу, дэкаратыўна-пракладная творчасць – вас чакаюць гурткі “Залатая саломка”, “Пацерка”, “Нацюрморт”, “Чароўная скрыначка” (кіраўнік – Г.А.Бабянок), “Мяккая цацка”, “Фітадызайн і фларыстыка”, “Жывапіс” (Л.В.Сеньчанка). Мастацка-эстэтычны накірунак прадстаўлены гурткамі “Эстрадная песня”, “Васількі”, “Народная песня” (Т.В.Лапёнак), “Пачынаючы чэрлідар”, “Творчая мазаіка”, “Мармелад”, “Капрыз” (В.В.Пугачова). Тэхнічныя і спартыўныя здольнасці можна развіць у гуртках “Мегабайт” (В.Ф.Птушко) і “Турыст” (І.С.Шугалей).

Трэба адзначыць, што ўсе пералічаныя і многія іншыя гурткі працуюць на бясплатнай аснове. Расклад заняткаў знаходзіцца ў цэнтры дзяцей і моладзі. Даведкі па тэлефоне 2-72-40.

Чакаем цікаўных, знаходлівых, смелых, ініцыятыўных.

Л.Кішулька, намеснік дырэктара раённага цэнтра дзяцей і моладзі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *