11 мая ў 21 гадзіну жыхар Наваполацка 1980 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем “Форд Мандэа”, на закругленні аўтадарогі ля Вяркуд Ушацкага раёна не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў апору лініі электраперадач. Ад атрыманых траўм мужчына загінуў. Пасажыру ж, што знаходзіўся ў транспартным сродку, пашанцавала больш – ён абышоўся хіба што спалохам.