Выратавальнікі Віцебшчыны пастаянна праводзяць конкурсы прафесійнага майстэрства, падчас якіх выяўляюць лепшых дыспетчараў, вадзіцеляў, а нядаўна ў Наваполацку прайшоў штогадовы конкурс сярод падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віцебскай вобласці на званне “Лепшае звяно газадымаабароннай службы”. У конкурсе прынялі ўдзел каманды гарадскіх, раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і пажарных аварыйна-выратавальных атрадаў. Каманда ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях дастойна справілася з усімі іспытамі і ўвайшла ў пяцёрку лепшых.