У сваё прафесійнае свята музейныя работнікі будуць працаваць у напружаным рэжыме. Адметна тое, што менавіта 18 мая наведаць наш музей народнай славы імя У.Е.Лабанка пажадалі адразу некалькі экскурсійных груп. Так, заўтра тут чакаюць гасцей з Полацка і Мінска, упершыню прыедуць навучэнцы дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа з Мар’інай Горкі. Цікава, што гэтая ўстанова адукацыі таксама носіць імя легендарнага камбрыга Уладзіміра Елісеевіча Лабанка.
18 мая ў музейных установах Беларусі пройдзе і штогадовая акцыя “Ноч музеяў”. Падчас яе правядзення яны працуюць у незвычайным рэжыме і прапануюць наведвальнікам цікавыя экскурсіі. У нашым раёне акцыя сёлета зноў пройдзе ў музеі пад адкрытым небам – на мемарыяльным комплексе “Прарыў”. Усе жадаючыя могуць прыехаць на экскурсію на мемарыял, на якім у гэты вечар будзе ўключана святочная падсветка, наведаць партызанскі лагер. Пачатак мерапрыемства ў 19 гадзін.