З 15 мая па 30 верасня адкрываецца летне-асенні сезон палявання на казулю. Дазваляецца здабывацьдарослых самцоў, селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту. Паляваць можна ва ўсе дні тыдня – ружэйным спосабам з засады, з падыходу. Дазволеныя прылады палявання: наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоуляў, гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў з куляй ці карцеччу дыяметрам 6,5 мм і больш. Не забаронена прымяняць асвятляльныя прыборы, прыцэлы і прыборы начнога бачання. Для палявання трэба набыць разавыя дазволы на здабычу дзікіх жывёл і пуцёўкі. Для членаў БТПР на іх устаноўлены мінімальныя кошты. Так, разавы дазвол на здабычу казулі еўрапейскай трафейнай каштуе 100 рублёў, дарослай і селекцыйнай – 60. Паляўнічая пуцёўка да разавага дазволу на здабычу жывёл нарміраваных відаў каштуе 8 рублёў. Для грамадзян, якія не з’яўляюцца членамі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, кошт пуцёвак да разавых дазволаў павышаецца ў тры разы.
П.ДУБОЎСКІ, паляўніцтвазнаўца Ушацкай арганізацыйнай структуры “БТПР”.