В апреле в Ушачском районе родилось четыре малыша и заключено четыре брака

Демография

Чатыры малышы

У красавіку бягучага года органамі загса Ушацкага раёна зарэгістравана нараджэнне чатырох дзетак: двух хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Азы няпростай бацькоўскай навукі асвойваюць зараз мамы і таты першынцаў Мар’яны Грыневіч і Данілы Якубовіча. А вось бацькам Кірыла Павукова і Яны Пішчык у гэтым сэнсе крыху прасцей: такі вопыт у іх ужо аднойчы быў.

… і столькі ж шлюбаў

Аналагічная статыстычная сітуацыя назіралася ў красавіку са шлюбамі: іх было таксама чатыры. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў для Станіслава Малахава і Анастасіі Зенюк, Аляксея Коршуна і Кацярыны Жалейка, Андрэя Клачка і Дар’і Лукша, Аляксандра Жарнасека і Таццяны Азевіч.

А.МАЛАШЧАНКА, начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *