На районной Доске почёта — новые имена и предприятия. Знакомьтесь с одними из лучших представителей трудовых коллективов Ушаччины

Ими гордятся

У жыцці людзей праца заўсёды была і нязменна застаецца адным з галоўных аспектаў. Кожны член грамадства павінен быць задзейнічаны ў стварэнні матэрыяльных ці духоўных каштоўнасцяў, і тыя, хто праяўляюць сябе ў гэтым працэсе найбольш плённа і актыўна, заўсёды карыстаюцца асаблівай павагай. Сапраўдным упрыгожаннем і галоўным элементам цэнтральнай плошчы Ушач стала новая раённая Дошка гонару, дзе змешчаны прозвішчы працаўнікоў і назвы прадпрыемстваў, якія служаць прыкладам для іншых. Традыцыйна напярэдадні 1 Мая называюцца імёны новых лаўрэатаў працоўнага Алімпа. Сёння мы раскажам пра тых, хто рашэннем раённага выканаўчага камітэта па выніках працы за 2016 год будзе занесены на раённую Дошку гонару.


Філіял “Ушацкі” закрытага акцыянернага таварыства “Віцебскаграпрадукт” (дырэктар – Андрэй Генадзьевіч Башун). У 2016 годзе  прадпрыемства павялічыла вытворчасць прамысловай прадукцыі па індэксе фізічнага аб’ёму на 25,8 працэнта. Узровень загрузкі вытворчых магутнасцей склаў 99,4 працэнта, сярэднямесячнай зарплаты – 474,8 рубля або 106,9 працэнта да 2015 года. Забяспечаны апераджальны тэмп росту сярэднямесячнай заработнай платы на 9,6 працэнтныя пункты. Прадпрыемства не мае запазычанасці па падатках і зборах.

Даччынае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Ушацкага раёна” (дырэктар – Аляксандр Сяргеевіч Лосеў). За студзень-снежань 2016 года, у сувязі з павелічэннем аб’ёмаў аказваемых паслуг, узрасла выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг і склала 91,3 тысячы рублёў (197,6 працэнта да ўзроўню 2015 года). За студзень-снежань 2016 года прадпрыемствам выплачана ў бюджэт падаткаў і збораў у агульнай суме 16 тысяч рублёў, у тым ліку падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – 1,6 тысячы рублёў, падатак на прыбытак – 3,4 тысячы рублёў. Запазычанасці па плацяжах няма. Прадпрыемствам за студзень-снежань 2016 года атрыманы чысты прыбытак у памеры 11,9 тысячы рублёў. Інвестыцыі ў асноўны капітал па прадпрыемстве за студзень-снежань 2016 года склалі 6557,0 тысячы рублёў (206,2 працэнта да ўзроўню 2015 года), у тым ліку будаўніча-мантажныя работы за дадзены перыяд склалі 6019,0 тысячы рублёў (223,1 працэнта да ўзроўню 2015 года).

Камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства Віцебскай вобласці “Вялікадолецкае” (дырэктар – Іван Піліпавіч Дарошчанка). За 2016 год атрымана 2846 тон малака або 103 працэнты да ўзроўню мінулага года. Удой на карову склаў 3830 кілаграмаў або 102 працэнты да ўзроўню мінулага года (першае месца ў раёне па надою на карову). Таварнасць малака склала 92,4 працэнта. Атрымана 176 тон прадукцыі вырошчвання або 106 працэнтаў да 2015 года. Вырашчана 3985 тон зерня пры ўраджайнасці 23,4 цэнтнера з гектара, рапсу – 127 тон пры ўраджайнасці 21,2 цэнтнера з гектара. Нарыхтавана травяных кармоў у пераліку на кармавыя адзінкі 3283 тоны (138 працэнтаў да ўзроўню 2015 года), на ўмоўную галаву 27,1 цэнтнера кармавых адзінак (“+” 7,5 цэнтнера да ўзроўню 2015 года). Атрымана 162 тысячы рублёў чыстага прыбытку пры рэнтабельнасці па чыстым выніку 6,7 працэнта.

Дзяржаўная ўстанова “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна” (дырэктар – Алеся Уладзіміраўна Хвашчэўская). Ва ўстанове паспяхова вырашаюцца пытанні фінансава-гаспадарчай дзейнасці, забяспечваецца ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы цэнтра. Выкананы рамонт памяшканняў у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, праведзены работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі на суму 1519 рублёў. Набыта камп’ютарная тэхніка на суму 5439 рублёў, мэбля – на 4348 рублёў. Выкананы рамонт у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту на суму 5788 рублёў, уведзены ў эксплуатацыю цеплапункт у адміністрацыйным будынку цэнтра ў вёсцы Градзянец, на добраўпарадкаванне якога накіравана 15725 рублёў. Тэмп росту платных паслуг насельніцтву ў параўнанні з 2015 годам склаў 106,5 працэнта. Праведзена работа па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у 130 домаўладаннях пажылых грамадзян і інвалідаў. Ахоп пажылога насельніцтва раёна сацыяльным абслугоўваннем складае 14 працэнтаў (трэцяе месца ў вобласці).

Унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ушацкага раёна (дырэктар – Станіслаў Браніслававіч Завадскі). За 2016 год прадпрыемства спрацавала без страт. Атрымана выручка ад рэалізацыі жыллёва-камунальных паслуг 4794,85 тысячы рублёў, з іх бюджэтных субсідый на пакрыццё розніцы ў цэнах насельніцтва 1769 тысяч рублёў. Забяспечана выкананне асноўных мэтавых паказчыкаў: па зніжэнні затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву склаў 16,2 працэнта (план – 15 працэнтаў). Узровень сярэдняй заработнай платы склаў 477 рублёў. Паказчык па энергазберажэнні выкананы на мінус 6 працэнтаў (план мінус 5 працэнтаў), зэканомлена 315 тон умоўнага паліва. Здадзена 40 тон металалому, 50 тон макулатуры, 28 тон шклабою. Доля мясцовых відаў паліва складае 95,1 працэнта. Насельніцтву аказана паслуг на суму 770,6 мільёна рублёў. Фактычна аказана дадатковых платных паслуг насельніцтву на суму 63,9 тысячы рублёў. Даведзенае заданне па зніжэнні затрат выканана на 100 працэнтаў, агульная сума эканоміі склала 474,53 тысячы рублёў.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікадолецкая дзіцячы сад-сярэдняя школа імя П.У.Броўкі Ушацкага раёна” (дырэктар – Рыма Леанідаўна Аніскевіч). Право­дзіцца мэтанакіраваная і эфектыўная работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, фарміраванні ў вучняў навыкаў здаровага ладу жыцця і дасягненні высокіх вынікаў у развіцці  творчых здольнасцей навучэнцаў і педагогаў. Школа штогод з’яўляецца пераможцам конкурсу па падрыхтоўцы да новага навучальнага года  (2014 – першае месца, 2015 – другое, 2016 – першае). Па выніках мінулага года заняла першае месца ў рэйтынгу сярод устаноў адукацыі раёна. На 6-10 балаў паспяваюць 52,7 працэнта вучняў, што вышэй раённага паказчыка на 11,7 працэнта. Навучэнцамі школы атрымана шэсць дыпломаў на раённай алімпіядзе сярод вучняў 3-9 класаў, дыплом трэцяй ступені на раённай навукова-практычнай канферэнцыі “У навуку першыя крокі”, дыплом трэцяй ступені у раённым конкурсе міжкультурных камунікацый у намінацыі “Я – аратар”. Вучаніца 9 класа стала прызёрам (дыплом трэцяй ступені) на абласной алімпіядзе па біялогіі.

Ушацкі раённы вузел электрычнай сувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі “Белтэлекам” (начальнік – Аляксандр Уладзіміравіч Шакута). За 2016 год даходы ад паслуг сувязі выраслі ў параўнанні з 2015 годам на 19,7 працэнта і саставілі 934,2 тысячы рублёў пры плане 933,8 тысячы рублёў (100 працэнтаў да плана). Тэмп росту даходаў ад паслуг сувязі склаў 103,2 працэнта да 2015 года. Удзельная вага даходаў ад аказання паслуг перадачы даных склаў 61,2 працэнта, што вышэй мінулага года (у 2015 – 60,9 працэнта). Прырост абанентаў праваднога ІР-тэлебачання склаў 337 абанентаў пры плане 329. Сярэдні даход на аднаго карыстальніка ZALA – 5,2 рубля (у 2015 – 4,7). Прырост абанентаў эфірнага лічбавага тэлебачання склаў 12 абанентаў. Абаненцкая база складае 1574 абаненты. Абаненцкая база SMART ZALA склала 48 абанентаў. Забяспечана выкананне задання па зніжэнні ўзроўню страт на вытворчасць паслуг на ўзроўні 1,22 працэнта. Выручка ад рэалізацыі паслуг склала 1162,5 тысячы рублёў і вырасла ў параўнанні да 2015 года на 22 працэнты або 209,7 тысячы рублёў. Забяспечаны апераджальны тэмп росту выручкі ад рэалізацыі прадукцыі над тэмпам росту сабекошту на 2,8 працэнта. Сярэднямесячная заработная плата вырасла на 16,4 працэнта ў параўнанні з 2015 годам.

Вялікадолецкі сельскі выканаўчы камітэт (старшыня – Алег Леанідавіч Сыс). Даходная частка бюджэту сельскага Савета дэпутатаў за 2016 год выканана на 100,7 працэнта да гадавога плана, паступленні склалі 74,6 тысячы рублёў, у тым ліку асабістых даходаў і падаткаў 55 тысяч рублёў (73,8 працэнта), датацыі – 19,6 тысячы рублёў (26,2 працэнта). Забяспечана якаснае выкананне плана па ўсіх даходных крыніцах. Расходная частка бюджэту Вялікадолецкага сельскага Савета за 2016 год выканана на 97,2 працэнта, пры плане 74,1 тысячы рублёў расходы склалі 72 тысячы рублёў. Старшынёй сельскага Савета дэпутатаў праведзена работа па эканомным расходаванні бюджэтных сродкаў. Так, пры запланаваным тэмпе расходаў па вулічным асвятленні населеных пунктаў на 2016 год да касавага выканання 2015 года – 113,3 працэнта, фактычны тэмп склаў – 101,4 працэнта. Граматна і планамерна вядзецца работа са зваротамі грамадзян.

Аляксандр Віктаравіч ПАНШЫНурач анестэзіёлаг-рэаніматолаг,загадчыкаддзяленняанестэзіялогіі-рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі ўстановы аховы здароўя “Ушацкая цэнтральная раённая бальніца”. Аляксандр Віктаравіч з ліку тых спецыялістаў, з якімі людзі сутыкаюцца ў самыя складаныя моманты жыцця, калі адзінай на­дзеяй у схватцы са смерцю застаюцца яго веды, навыкі, уменне прымаць хуткія і дакладныя рашэнні. Уся прафесійная кар’ера А.Паншына прайшла ва Ушацкай ЦРБ, за 22 гады медыцынскай практыкі гэты чалавек захаваў жыццё сотням нашых землякоў, пачуў у свой адрас незлічоную колькасць слоў удзячнасці. Выдатна выконваць свае прафесійныя абавязкі Аляксандру Віктаравічу дапамагаюць дысцыплінаванасць, пастаяннае імкненне да самаўдасканалення, тактычнасць, уважлівасць, чуласць. Як плён гэтага – заслужаная павага пацыентаў, калег і ўсіх жыхароў раёна.

Ларыса Віктараўна АЎДОШКА – швачка адкрытага акцыянернага таварыства “Прамкамбінат”. Больш трыццаці год гэтая жанчына спяшаецца раніцай на работу ў швейны цэх роднага ўшацкага прамкамбіната. У тым, што якасць – адметная рыса прадукцыі прадпрыемства, заслуга менавіта такіх работніц: Ларысе Віктараўне заўсёды даручаюць самыя складаныя аперацыі, напрыклад, па аддзелцы вырабаў. Пра тое ж, якія спрытныя і ўмелыя ў яе рукі, сведчыць факт, што норму выпрацоўкі Л.Аўдошка выконвае на 130-140 працэнтаў, паспяваючы пры неабходнасці яшчэ і дапамагаць маладым швачкам. Ларыса Віктараўна патрабавальная да сябе і да калег па цэху, у якіх мае надзвычайны аўтарытэт.

Аляксандр Васільевіч ЖУКАЎстаршы прапаршчык унутранайслужбы,камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”. Амаль чвэрць стагоддзя Аляксандр Васільевіч жыве ў экстрэмальным рэжыме – зай­маецца ліквідацыяй і прадухіленнем надзвычайных сітуацый. Ён выдатна ведае службовыя абавязкі, нават у самыя складаныя моманты не губляе самавалодання, паказвае калегам прыклад смелых і рашучых дзеянняў. У 2016 годзе А.Жукаў неаднаразова ўдзельнічаў у ліквідаванні пажараў, у выніку было выратавана 9 будынкаў, шмат матэрыяльных каштоўнасцяў. Аляксандр Васільевіч ставіць інтарэсы калектыву вышэй асабістых, заўсёды адстойвае гонар аддзела ў спартыўных спаборніцтвах.

Вера Уладзіміраўна ДРУКзагадчыца Сарочынскай бібліятэкі-філіяла дзяржаўнай установы культуры “Ушацкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”. У працоўнай кніжцы Веры Ула­дзіміраўны ўсяго адзін запіс – 33 гады таму яна прыйшла на работу ў Сарочынскую бібліятэку і ніколі не здраджвала малой радзіме і любімай справе. Свае прафесійныя абавязкі выконвае бездакорна і творча, прыцягвае да чытання літаральна ўсіх жыхароў наваколля – ад малышоў да пажылых людзей з аддаленых вёсак, якім дастаўляе літаратуру на дом. 2016-ты год, які быў аб’яўлены ў Беларусі Годам культуры, стаў для В.Друк асабліва плённым і напружаным, аднак, як і заўсёды, яна знаходзіла час для вялікай грамадскай дзейнасці: жанчына з’яўляецца дэпутатам Сарочынскага сельскага Савета дэпутатаў, старэйшынам роднай вёскі Бікульнічы.

Людміла Мікалаеўна АЎДОШКАначальнік цэха па перапрацоўцы дароў лесу і сельгаспрадукцыітаварыства з абмежаванай адказнасцю “Лес”. Вось ужо чвэрць стагоддзя ТАА “Лес” – адно з брэндавых прадпрыемстваў Ушаччыны, а падмуркам яго стабільнасці з’яўляецца дзеяздольны згуртаваны калектыў, у якім практычна няма цякучасці кадраў. Людміла Мікалаеўна ўлілася ў яго адзінаццаць год таму і за гэты час, атрымаўшы профільную адукацыю, прайшла шлях ад аператара да начальніка цэха. Л.Аўдошка ўносіць важкі асабісты ўклад у развіццё вытворчасці, камерцыйнай дзейнасці таварыства. Адказнасць, актыўнасць, ураўнаважанасць дапамагаюць ёй выдатна праяўляць сябе ў рабоце і грамадскім жыцці, а добразычлівасць і пачуццё гумару падкупляе ўсіх, хто знаходзіцца побач.

Алег Барысавіч ІВАНОЎканцэртмайстар і выкладчык клавішных інструментаў эстраднага аддзялення дзяржаўнай установы адукацыі “Ушацкая дзіцячая школа мастацтваў”. “Чалавек-свята” – так коратка можна ахарактарызаваць Алега Барысавіча, бо нават простая размова з ім уздымае настрой. Таленавіты педагог, добры арганізатар, ён захапляе вучняў і калег сваім энтузіязмам, шчодра дзеліцца з імі багатымі ведамі, а яго ўрокі – яскравыя падарожжы ў краіну эстраднага мастацтва. Дзякуючы прафесійным аранжыроўкам вакальных нумароў, за якія адказвае А.Іваноў, навучэнцы эстраднага аддзялення пастаянна ўваходзяць у лік пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Ды і сам настаўнік заўсёды радуе землякоў сваім удзелам у канцэртных праграмах.

Ірына Васільеўна КАЗАЧЭНКАаператар машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства “Ільюшынскі”. Ірына Васільеўна па выніках работы ў 2016-м годзе стала абсалютна лепшай у раёне сярод усіх прадстаўнікоў сваёй прафесіі. Яе ўдой на адну карову склаў 4818 кілаграмаў – 140 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам. Дасягаць добрых вытворчых паказчыкаў жанчыне дапамагаюць вялікі вопыт (у жывёлагадоўчай галіне яна больш 20 год), а таксама выключная працавітасць і дысцыплінаванасць. Добразычлівая, ураўнаважаная, шчырая, вясёлая, заўсёды гатовая дапамагчы – так характарызуюць Ірыну Васільеўну ў родным калектыве.

Рыма Міхайлаўна КАЗЬЯНІНАвядучы бухгалтар цэнтральнай аптэкі №65Ушацкага раёна. Вось ужо сорак год гэтая жанчына працуе ў цэнтральнай аптэцы на пасадзе бухгалтара і ўносіць вялікі ўклад у забеспячэнне ўшачан лекамі. Свой багаты назапашаны вопыт яна ахвотна перадае моладзі, з’яўляецца для калег эталонам дысцыплінаванасці, пунктуальнасці і акуратнасці. І гэта не толькі ўплыў спецыфікі прафесіі, а і асабістыя якасці характару. Калі за справу бярэцца Рыма Міхайлаўна, усе ведаюць – любая работа будзе выканана бездакорна і ў належны тэрмін.

Генадзь Віктаравіч КАЧАНтрактарыст-машыніст першага класа камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства Віцебскай вобласці “Вялікадолецкае”. Генадзь Віктаравіч прымае актыўны ўдзел ва ўсіх этапах правядзення сельскагаспадарчых работ. Прафесіяналізм, універсальнасць і вялікая працаздольнасць дапамагаюць яму амаль штогод уваходзіць у лік пераможцаў раённых спаборніцтваў сярод механізатараў. Не быў выключэннем і 2016-ты: на сваім МТЗ-82.1 Г.Качан дасягнуў выпрацоўкі 2289 умоўных эталонных гектараў, быў уключаны ў дэлегацыю аграрыяў, якая прадстаўляла Ушацкі раён на абласных “Дажынках”. Стараннасць, надзейнасць і прыродная сціпласць – прывабныя рысы гэтага чалавека, які ўсё жыццё прысвяціў нялёгкай хлебаробскай працы на зямлі продкаў.

Іван Аляксеевіч КОНТАРАЎва­дзіцель аўтамабіля 6-га разраду ўчасткаг.п.Ушачы філіяла “Аўтатранспартнае прадпрыемства №6 г.Наваполацка” адкрытага акцыянернага таварыства “Віцебскаблаўтатранс”. Івана Аляксеевіча ведаюць у твар амаль усе жыхары нашага раёна: адчыніўшы дзверы ў салон аўтобуса, гэты мужчына абавязкова сустракае пасажыраў шчырай усмешкай і робіць усё, каб паездка была для іх прыемнай. Вадзіцель вылучаецца высокай кваліфікацыяй, дысцыплінаванасцю, заўсёды трымае тэхніку ў спраўным стане, што дазволіла яму летась перавыканаць план даходаў па пасажырскіх перавозках. І.Контараў з’яўляецца ветэранам працы прадпрыемства і з задавальненнем дзеліцца прафесійнымі сакрэтамі з больш маладымі калегамі.

Кацярына Анатольеўна КАВАЛЕЎСКАЯчлен Ушацкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, журналіст, загадчык аддзела сацыяльных праблем установы “Рэдакцыя газеты “Патрыёт” Ушацкага раёна”. Кацярына Анатольеўна – самы малады з лаўрэатаў працоўнага года, што не перашкаджае ёй мець важкія прафесійныя здабыткі і ярка выражаную грамадзянскую пазіцыю. У раённай газеце яна адказвае за злабадзённыя пытанні сацыяльнай тэматыкі, дзякуючы ёй газета “Патрыёт” двойчы станавілася пераможцам рэспубліканскага конкурсу сярод СМІ на лепшае асвятленне дзейнасці органаў Міністэрства ўнутраных спраў. Дзяўчына – актывістка райкама БРСМ, прымае пастаянны ўдзел у патрыятычных акцыях і праектах грамадскага аб’яднання.

Уладзімір Іванавіч ЛІСІЧОНАКпрапаршчык унутранай службы, камандзіраддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”. Пра такіх як Уладзімір Іванавіч кажуць – чалавек на сваім месцы. І сапраўды, службовыя абавязкі ён выконвае ўзорна, мае ўсе якасці, патрэбныя для нясення службы ў МНС, умее імгненна прымаць рашэнні, браць на сябе адказнасць. Толькі летась у складзе каравула У.Лісічонак 19 разоў выязджаў на ліквідацыю надзвычайных сітуацый, праявіўшы пры гэтым высокі прафесіяналізм. Калегі ведаюць: ён з тых людзей, якія ніколі не падвядуць.

Марыя Фёдараўна ПАПЕЛЬСКАЯдэпутат Глыбачанскага сельскага Савета дэпутатаў 27 склікання ад Глыбачанскай выбарчай акругі №7, старэйшына аграгарадка Глыбачка. Марыя Фёдараўна з тых людзей, якія ставяць грамадскія справы і інтарэсы вышэй за асабістыя. Справядлівая, неабыякавая, яна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у аднавяскоўцаў, дапамагае ім вырашаць надзённыя праблемы. М.Папельская прымае актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні суботнікаў, вядзе агітацыйную работу і паказвае асабісты прыклад у навядзенні парадку на зямлі, барацьбе з распаўсюджаннем баршчэўніку. У прайшоўшым годзе па яе ініцыятыве праведзены работы па добраўпарадкаванні двароў і тэрыторыі грама­дзянскіх могілак.

Іван Іванавіч СІСКОВІЧэлектрамеханік лінейных збудаванняў сувязі іабаненцкіх устройстваў лінейна-тэхнічнага ўчастка Ушацкага раённага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белтэлекам”. Электрасувязь – гэта сфера, якая развіваецца надзвычай дынамічна, а таму і занятыя ў ёй спецыялісты павінны пастаянна ўдасканальваць сваё майстэрства, абнаўляць і пашыраць веды. І.Сісковіч цалкам адпавядае такім патрабаванням. Гэта высокакваліфікаваны работнік, які ўносіць значны асабісты ўклад у тэхнічную рэканструкцыю, павышэнне якасці паслуг электрасувязі для жыхароў раёна. Выдатна выконваць сваю работу яму дапамагаюць адказнасць і стараннасць, ветлівасць і тактоўнасць.

Васіль Васільевіч МЯДЗВЕДСКІвадзіцель даччынага камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства “Ушацкая перасоўная механізаваная калона №66”. За рулём грузавіка Васіль Васільевіч ужо сорак год, практычна ўсё жыццё прысвяціў галоўнай будаўнічай арганізацыі раёна, а аб’екты, дзе ёсць плён яго працы, нават немагчыма пералічыць. Не збаўляе вадзіцель абароты і зараз: у 2016-м годзе ён перавёз 2286,5 тоны грузу, што амаль на трыста тон больш, чым пазалетась. Самаадданая праца В.Мядзведскага не засталася незаўважанай: па выніках работы ў мінулым годзе ён быў удастоены ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны”.

Святлана Фёдараўна ПАПКОнастаўнік пачатковых класаў дзяржаўнайустановы адукацыі “Арэхаўская сярэдняя школа імя Н.Л.Касцючэнкі Ушацкага раёна”. Святлана Фёдараўна – адзін з самых заслужаных і паспяховых педагогаў нашага раёна, ніколі не спыняецца ў сваім прафесійным развіцці. Вопыт, набыты за 30 год працоўнага стажу, яна пастаянна падмацоўвае новымі ведамі і значнымі дасягненнямі: у мінулым годзе да іх дадалася перамога ў V Міжнародным конкурсе “Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў творчасці настаўніка пачатковых класаў”. І, вядома ж, яскравым сведчаннем прызнання педагагічнага таленту С.Папко стала званне “Чалавек года Віцебшчыны-2016”.

Віктар Міхайлавіч ШЫРКЕВІЧначальнік участка “Арэхаўна” ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ушацкага раёна. За час работы на вытворчым участку “Арэхаўна” Віктар Міхайлавіч зарэкамендаваў сябе як граматны, ініцыятыўны спецыяліст, які ўсёй душой хварэе за справу. Дзякуючы яму тут сфарміраваўся дзеяздольны згуртаваны калектыў, якому па плячы самыя складаныя вытворчыя задачы. В.Шыркевіч і яго падначаленыя забяспечваюць надзейную работу кацельні, аператыўна ўхіляюць аварыйныя сітуацыі на сістэмах ацяплення і водазабеспячэння, а страты цеплавой энергіі на ўчастку склалі летась 13,2 працэнта, што ніжэй даведзенага плана. За гэтыя і іншыя дасягненні Віктар Міхайлавіч па выніках работы ў мінулым годзе ўвайшоў у сотню лепшых працаўнікоў вобласці, атрымаўшы званне “Чалавек года Віцебшчыны”.

Галіна Мартынаўна СУРМІНА прадавец 6-га разраду магазіна “Вікторыя” Ушацкагарайспажыўтаварыства. Магазін “Вікторыя” – адна з самых папулярных гандлёвых кропак райцэнтра, якая прываблівае пакупнікоў як шырокім асартыментам, так і выдатным абслугоўваннем. Невыпадкова тэмп росту тавараабароту па выніках мінулага года ў дзеючых цэнах тут склаў 117,2 працэнта. І робіць магазін такім паспяховым яго прадавец Г.Сурміна – спецыяліст найвышэйшага класа, на якую ўскладзены і абавязкі загадчыка. За больш чым 30-гадовы стаж у райспажыўтаварыстве набыла вялікі вопыт і ўменне задаволіць попыт любога пакупніка. Гэтую добразычлівую, ветлівую, прывабную жанчыну паважаюць усе, хто мае з ёй прафесійныя або асабістыя зносіны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *