В спортивном лагере «Юность»

Общество

Хутка бяжыць час. Заканчвае работу спартыўна-патрыятычны лагер “Юнацтва”, у якім аздараўлялася 20 хлопчыкаў і дзяўчынак 6-8 класаў Ушацкай сярэдняй школы. Летнік працаваў з 7 чэрвеня пры раённым аддзеле МНС. Вельмі цікава правёў экскурсію ў першы ж дзень начальнік трэцяга каравула МНС Ц.В.Мядзведзеў па ўсіх аб’ектах аддзялення, дзе размешчана тэхніка, трэнажоры для вучобы. З намі кожны дзень праводзіліся тэарэтычныя і практычныя заняткі. Мы шмат даведаліся пра пажарна-тэхнічнае абсталяванне, выконвалі нарматывы па пажарнай аварыйна-выратавальнай падрыхтоўцы, вучыліся, як правільна аказваць першую дапамогу пацярпелым у надзвычайнай сітуацыі.

Было вельмі цікава ўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, у інтэлектуальных гульнях і віктарынах, трэнінгах, якія праводзіла псіхолаг В.Д.Сідарчук і выхавальнікі. За час лагернай змены мы пабывалі на экскурсіі ў РАУС, Доме рамёстваў, у РДК наведалі выставу народных майстроў.

Асаблівую ўдзячнасць хочацца выказаць В.П.Чарняўскай, якая, падчас экскурсіі ў царкву, расказала пра дзейнасць праваслаўнага прыходу, пра жыццёвы шлях пакутніц Мінадоры, Мітрадоры і Німфадоры, імем якіх і названы храм.

А 22 чэрвеня мы наведалі Віцебскае абласное ўпраўленне МНС, дзе нам была наладжана экскурсія па музеі пажарнай бяспекі. З вялікім захапленнем слухалі пра гісторыю станаўлення пажарнай службы ў Рэспубліцы Беларусь. Завіталі мы ў кабінет пажарнай крыміналістыкі, дзе сабраны ўсе прадметы бяспечнасці чалавека, з-за чаго і здараюцца пажары.

У такі памятны для ўсяго беларускага народа дзень мы не маглі не пабываць і на плошчы Перамогі ў Віцебску. Вельмі ўразіла прыгажосць адноўленай плошчы. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Насця АРЭХВА,

Віктар ШЧАКАЧЫХІН.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *