Установлен график проведения централизованного тестирования в 2017 году

Общество

Устаноўлены графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па навучальных прадметах у 2017 годзе. Яно пройдзе ў чэрвені ў наступныя дні: беларуская мова – 12, руская мова – 14, грамадазнаўства – 16, матэматыка – 18, біялогія – 20, замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) – 22, хімія – 24, фізіка – 26, гісторыя Беларусі – 28, геаграфія – 30. Тэсціраванне па сусветнай гісторыі (навейшы час) – 2 ліпеня.

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ можна з 30 красавіка па 3 чэрвеня, час работы пунктаў рэгістрацыі – з 9.00 да 19.00, у суботнія дні (13 і 27 мая) – з 9.00 да 18.00. Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні – 11.00. Атрымаць сертыфікаты абітурыенты змогуць у пунктах правядзення ЦТ з 10 ліпеня, у БДУ (рэзервовыя дні) – з 13 ліпеня. Графік устаноўлены пастановай Міністэрства адукацыі ад 31 сакавіка 2017 года нумар 29а. У пастанове змешчаны пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі для праходжання ЦТ. У рэзервовыя дні ЦТ будзе праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *