З 22 па 24 чэрвеня на тэрыторыі раёна праходзіла ваенная штабная трэніроўка пад кіраўніцтвам ваеннага камісарыята Віцебскай вобласці. У мерапрыемствах, якія доўжыліся тры дні, прынялі ўдзел наш раённы ваенны камісарыят, раённы аддзел унутраных спраў, афіцэры раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама афіцэры асобных ваенкаматаў Віцебскай вобласці.
Асноўнай мэтай трэніровак было даць практыку афіцэрам у прыняцці правільных рашэнняў і задач, якія могуць узнікаць на тэрыторыі раёна.
Усе задачы, якія ставіла кіраўніцтва перад афіцэрамі, па словах ваеннага камісара Ушацкага раёна У.Я.Пальчэха вырашаліся ва ўстаноўленыя тэрміны, хутка, якасна і беспамылкова.
В.ПОЛАЗАВА.
На здымку:
заключнае пасяджэнне ваеннага штаба.