Велосипеда след простыл… Жертвами велосипедных воров в прошлом году стали 498 жителей области

Закон - один для всех

Слупок тэрмометра за акном няўмольна паўзе ўверх, а разам з ім расце і жаданне велааматараў апрабаваць на справе свой двухколавы транспарт. Праўда, часам апошні знікае з месцаў часовага прыстанку насуперак волі гаспадароў. Так, за мінулы год у Віцебскай вобласці ахвярамі веласіпедных злодзеяў сталі 498 чалавек. Прычым, крадуць гэтыя транспартныя сродкі як з веластаянак, так і з лесвічных пляцовак, гаражоў, адрын. Акрамя буйных гарадоў найбольш актыўна дзейнічалі злодзеі ў Віцебскім, Лепельскім і Верхнядзвінскім раёнах – знойдзены ў лепшым выпадку толькі кожны трэці выкрадзены веласіпед.

Ужо з пачатку года ў Віцебскай вобласці ўжо амаль паўсотні ўладальнікаў веласіпедаў пазбавіліся сваіх транспартных сродкаў. На жаль, з кожным днём іх колькасць толькі павялічваецца, а раскрывальнасць абцяжарваецца адсутнасцю слядоў і сведак. Такія крадзяжы здзяйсняюцца ў большасці выпадкаў пасродкам бесперашкоднага доступу ў пад’езды і падвалы шматкватэрных дамоў, тамбуры, калідоры інтэрнатаў, на прыдамавыя тэрыторыі. І нават калі злодзей замахваецца на чужую ўласнасць ля магазіна ці адміністрацыйнага будынка, прахожыя рэдка звяртаюць на яго ўвагу.

Вось і нядаўна адразу некалькі жыхароў самага старажытнага горада Беларусі сталі ахвярамі аматараў чужога дабра. Днём 22 сакавіка з лесвічнай пляцоўкі невядомыя ўгналі веласіпед “Kellt” у 40-гадовай палачанкі. Не знайшоў на прывычным месцы свой двухколавы транспарт і другі жыхар Полацка – мужчына літаральна на хвіліну пакінуў яго без нагляду ля дома.

Не сакрэт, што лепшы спосаб захаваць сваю рухомую маёмасць – гэта максімальна яе абараніць. Прышпільваць веласіпед замком рэкамендуецца нават на адпачынку (у лесе ці на возеры), у гаражы або іншай гаспадарчай пабудове. U-падобныя велазамкі лічацца самымі надзейнымі.

Калі вы купілі веласіпед, зрабіце фота серыйнага нумара рамы, вілкі і знешняга выгляду транспартнага сродку. Загрузіце іх у мабільны тэлефон або іншую прыладу, якая заўсёды з сабой.

Калі меры засцярогі не спрацавалі і транспартнага сродку не аказалася ў тым месцы, дзе яго пакінулі, найперш трэба ўважліва агледзецца: веласіпед маглі па нейкай прычыне перамясціць, злодзей мог не ад’ехаць далёка. Апытайце магчымых сведак: ахоўнікаў магазінаў, прадаўцоў – усіх, хто мог нешта заўважыць. Абавязкова патэлефануеце ў міліцыю па нумары 102 і заявіце аб здарэнні, апісаўшы прыкметы веласіпеда, паведаміўшы серыйны нумар. Па гарачых слядах шансы знайсці прапажу вельмі вялікія.

Нячыстым жа на руку грамадзянам хачу нагадаць, што згодна з арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за здзейснены крадзеж можна пазбавіцца волі на тэрмін да 3 гадоў. Аналагічныя факты, здзейсненыя паўторна, групай асоб або з пранікненнем у жыллё ,павялічваюць меру адказнасці да 4 гадоў арышту.

А.АНДРОСАЎ, часова выконваючы абавязкі начальніка РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *