Старшыня раённага выканаўчага камітэта А.А.Кавалёнак на кожнай нарадзе важнае месца адводзіць пытанням завяршэння праграмы па будаўніцтву аграгарадкоў у раёне: прымаюцца меры па ўхіленні недапрацовак на пераходных аб’ектах мінулых гадоў, амаль кожны тыдзень праходзяць пасяджэнні штаба ў Глыбачцы, дзе сродкі на будаўніцтва аграгарадка ёсць, трэба рацыянальна імі распарадзіцца.
У полі зроку кіраўніка – выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Гэта датычыцца ўсіх суб’ектаў гаспадарання, асабліва агароднінасушыльнага завода, прамкамбіната, каапнарыхтпрама.
Работа па добраўпарадкаванні ў раёне вядзецца пастаянна і мэтанакіравана, аднак некаторыя пытанні як, напрыклад, барацьбу з баршчэўні- кам Сасноўскага не вырашыць без масавага ўдзелу ў гэтай справе насельніцтва пад кіраўніцтвам старшынь сельскіх Саветаў. Гэтай работай павінны больш дзейсна займацца таксама дарожныя службы, камунгас, лясгас, сельскагаспадарчыя арганізацыі.
Аб ходзе падрыхтоўкі аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі да работы ў асенне-зімовых умовах далажыў дырэктар прадпрыемства С.Л.Шульц.
КУСГП і СВК раёна будуць працягваць нарыхтоўку кармоў, рыхтаваць да жніва камбайны, сушыльныя гаспадаркі. У гэтым, дзе будзе неабходна, дапамогуць спецыялісты з прадпрыемстваў, арганізацый гарпасёлка.
Вядзецца падрыхтоўка да святкавання ў раёне Дня Незалежнасці.
Ф.ВОЛАХ