Кубличская школа выращивает рассаду не только для своих нужд, но и на продажу местному населению

Общество

З надыходам цёплых веснавых дзён у кабінеце абслугоўваючай працы Кубліцкай школы надзвычай ажыўлена. Дзяўчынкі пад пільным кіраўніцтвам Таісы Фёдараўны Качан бадзёра завіхаюцца ля скрыняў з будучай агароднінай і кветкамі. Клопатаў тут, сапраўды, шмат: навучальная ўстанова рыхтуе расаду не толькі для ўласных патрэб, але і на продаж мясцоваму насельніцтву. Такім чынам вучні дапамагаюць упрыгожыць любімую альма-матэр, разнастаіць рацыён школьнага меню і зарабіць дадатковыя сродкі на набыццё спартыўнага інвентару, мультымедыйнага абсталявання для роднай установы. На вёсцы, як нідзе, ведаюць: чым больш паспееш вясной, тым больш багатай будзе восень.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *