В спортивном лагере

Общество

Як і штогод, сёлета школьныя канікулы для выхаванцаў ДЮСШ пачаліся са знаходжання ў спартыўна-аздараўленчым лагеры. Такім чынам дзеці атрымалі магчымасць адпачываць і працягваць трэніроўкі, загартоўвацца. Традыцыйна вучні займаліся ў спартыўнай зале, здзяйснялі кароткія паходы, купаліся, удзельнічалі ў актыўных фізічных гульнях. Разам з імі ўвесь час знаходзіліся трэнеры, кожны са сваёй групай, якіх усяго пяць. А наогул у лагеры актыўна адпачывалі 66 чалавек. Для дзяцей было наладжана двухразовае харчаванне ў сталовай. Праходзілі таксама мерапрыемствы, кінапаказы.
Пра ўсё гэта расказала дырэктар лагера Т.Л.Клопава – завуч ДЮСШ, якая не першы год паспяхова сумяшчае гэтыя абавязкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *