Ушачские школьники Павел Гардиёнок и Леонид Давыдов вернулись с республиканской олимпиады с дипломами третьей степени

Наши дети

З 27 па 31 сакавіка 2017 года праходзіў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Удзел у ім прынялі і школьнікі Ушаччыны. Прыемна, што адразу двое прадстаўнікоў нашага раёна вярнуліся дамоў з узнагародамі.

Удалым атрымалася выступленне па хіміі дзесяцікласніка Ушацкай школы Леаніда Давыдава (настаўніца – Ларыса Аркадзьеўна Струй), зрэшты, першае на спаборніцтвах такога высокага ўзроўню. Адзінаццацікласніку ж Ушацкай школы Паўлу Гардзі­ёнку, які дэманстраваў веды па нямецкай мове (настаўніца – Людміла Іванаўна Данькова), у гэтым сэнсе было крыху прасцей: такі вопыт у хлопца ўжо быў. У скарбонках дасягненняў абодвух школьнікаў з’явіліся дыпломы ІІІ ступені.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *