Дзеці нараджаюцца
Сакавік парадаваў не толькі першым вясновым цяплом, але і з’яўленнем на свет маленькіх ушачан – органамі загса раёна ў гэтым месяцы зарэгістравана нараджэнне 5 дзетак: 1 хлопчыка і 4 дзяўчынак. Азы няпростай бацькоўскай навукі асвойваюць зараз мамы і таты першынца Аляксандры Корань, а таксама другіх малышоў Ксеніі Баранавай і Дзіяны Кухто. Са з’яўленнем жа Міхаіла Мартыненкі сям’я набыла статус мнагадзетнай. А маленькая Дар’я Волкава стала ўжо чацвёртым дзіцем у сваіх бацькоў.
… шлюбы не заключаюцца
Менш аптымістычная сітуацыя назіралася ў першы вясновы месяц са шлюбамі: іх было толькі два. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў для Мікалая Філімонава і Юліі Хаменак. Спадзяюся, сітуацыя ў бліжэйшы час “пацяплее” – і жадаючых зарэгістраваць свае адносіны стане больш.
А.МАЛАШЧАНКА, начальнік аддзела загса.