Прафілактычная акцыя “Бяспека дзяцей – прыярытэт для дарослых” праходзіць з 24 сакавіка па 4 красавіка па ўсёй краіне. Практыка паказвае, што найбольш частымі прычынамі, па якіх хлопчыкі і дзяўчынкі становяцца ўдзельнікамі дарожна-транспартных здарэнняў, з’яўляюцца пераход дарогі ва неўстаноўленым месцы, нечаканы выхад на праезную частку з-за транспарту, які не рухаецца.
Малыя не заўсёды правільна ацэньваюць дарожную сітуацыю. Вадзіцелям трэба памятаць пра гэта і вельмі асцярожна праязджаць паблізу юных удзельнікаў руху. Асабліва ля школ, дзіцячых садкоў, гульнявых пляцовак. Дзіця на праезнай частцы, ля краю тратуара – сігнал трывогі, на які трэба хутка адрэагаваць.
Часта аварыі здараюцца, калі хлопчыкі і дзяўчынкі аказваюцца паміж сустрэчнымі патокамі транспарту. Асцярожнасць і ўважлівасць вадзіцелю спатрэбяцца, калі дзіця на праезнай частцы стаіць спінай да аўтамабіля ці яго ўвагу адцягваюць іншыя дзеці, якія ўжо перайшлі дарогу, а таксама калі на ёй знаходзіцца група малышоў. Трэба знізіць хуткасць і ўвесь час трымаць юных пешаходаў у полі зроку.