Падчас “прамой лініі”, якая праводзілася УП ЖКГ сумесна з рэдакцыяй газеты “Патрыёт”, паступіла шмат пытанняў жыхароў, якія былі надрукаваны ў нумары 40 за 22 мая. Там жа былі змешчаны і адказы на тыя з іх, што не патрабавали высвятлення. Сёння друкуем адказы на астатния:
рамонт трубапераезда па вуліцы Каранеўскага і прачыстка вадасцёкавай канавы запланавана на ІІІ квартал 2010 года;
устанавіць цыркуляцыйную помпу ў доме №3 па вуліцы Садовай, на жаль, немагчыма, паколькі там устаноўлена тупіковая сістэма, для цыркуляцыі вады неабходна дабаўляць дадатковыя стаякі, што патрабуе бурэння столі і вельмі вялікіх затрат;
сістэма ацяплення ў доме №10 па вуліцы Дзяржынскага перароблена;
па вуліцы Лугавой адноўлена асвятленне вуліцы і прагрэйдзіравана дарога;
рамонт печкі ў доме №75 па вуліцы Калінінскай будзе выкананы ў жніўні 2010 года;
лаўкі на аўтобусных прыпынках па вуліцы Калінінскай, а таксама па Савецкай устаноўлены;
па звароту А.Р.Пахілкі паведамляем, што ліўнёўка зроблена і праблем са сцёкам не будзе. Сродкі на тэхнічнае абслугоўванне дамоў выкарыстоўваюцца на праверку і рамонт запорнай арматуры, інжынерных сетак ацяплення, водазабеспячэння, вентыляцыйных каналаў і дахаў, уборку і абкошванне дваровай тэрыторыі.
На артыкул пад рубрыкай “Чытач абураецца”, надрукаваны ў газеце “Патрыёт” у №44 за 5 чэрвеня 2010 года, УП ЖКГ Ушацкага раёна паведамляе, што недахоп дворнікаў – гэта не недахоп ЖКГ, а недахоп раённага бюджэту. На жаль, бюджэт нашага раёна не дазваляе ўтрымліваць большую колькасць прыбіральшчыкаў тэрыторыі. Таму і атрымліваецца так, што дворнікі ў камунгасе займаюцца не толькі ўборкай вуліц, але і ямачным рамонтам, устаноўкай дарожных знакаў, рамонтам штыкетніку, прачысткай канаў і трубапераездаў, пасадкай і праполкай кветак. У гэтым годзе сітуацыя з уборкай абвастрылася з-за будаўніцтва тратуараў па вуліцы Камсамольскай, якая лічыцца аб’язной. І зараз увесь грузавы транспарт рухаецца праз “цэнтр”, дзе застаецца гразь. А ў дапаўненне да гэтага 50 працэнтаў пяску у цэнтр гарпасёлка выносіцца з будуемых дамоў па вуліцы Віцебскай.
Так што ўзнятая праблема ў большасці часовая з’ява, якая звязана з будаўніцтвам.
С.ШУЛЬЦ,
дырэктар УП ЖКГ.