У спасателей начинается горячий сезон. В Ушачском районе объявлен месячник пожарной безопасности по предупреждению выжигания сухой растительности

Cлужба-101

З пачатку года на Ушаччыне адбылося 8 пажараў, у той час як летась за гэты ж перыяд толькі 2, жыццё аднаго чалавека абарвалася ў агні. Дарэчы, неспрыяльная абстаноўка з пажарамі складваецца не толькі ў нашым раёне, а і ў цэлым па рэспубліцы: у 2017-м годзе зарэгістравана ўжо 1276 пажараў, у той час як годам раней гэтая лічба была амаль на сотню менш. Каб змяніць сітуацыю ў лепшы бок, ва Ушацкім раёне ў лютым-сакавіку праходзіў месячнік пажарнай бяспекі. Трэба сказаць, што гэта была не фармальная акцыя з лозунгамі выконваць правілы бяспекі, а мэтанакіраваная вялікая работа па папярэджанні пажараў. У рамках месячніка рабочыя групы, у склад якіх уваходзілі супрацоўнікі РАНС, прадстаўнікі энерганагляду, райгаза, ад­дзела адукацыі, спорту і турызму, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правяралі домаўладанні, кватэры грамадзян ва ўсіх сельсаветах і гарпасёлку. За месяц было абследавана 2354 адрасы, мерам пажарнай бяспекі праінструктавана больш за 3000 грамадзян. Няспраўнае пячное ацяпленне было выяўлена ў 52 дамах, электрычная праводка – у 32, у 67 патрабавалася абавязковая ўстаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Акрамя таго, выяўлена тры факты неабходнасці накіравання састарэлых грамадзян у сацыяльныя ўстановы для аказання ім дадатковай дапамогі, а таксама адзін факт неналежнага догляду за дзецьмі.

– Лічу, што правядзенне такіх канкрэтных мерапрыемстваў дае плён. Так, за перыяд правядзення месячніка на тэрыторыі раёна зарэгістраваны толькі адзін пажар. Таксама па выяўленых фактах у 12 домаўладаннях  праведзены работы па рамонце электраправодкі, у васьмі дамах устаноўлены апавяшчальнікі. Магчыма гэта выратаваныя чалавечыя жыцці, – гаворыць начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях С.Я.Аваднёў.

Цёплае надвор’е для многіх стала штуршком для навядзення парадку на прысядзібных участках, а для выратавальнікаў – пачаткам аднаго з самых гарачых сезонаў. Кожны год знаходзіцца шмат жадаючых пазбавіцца ад смецця і мінулагодняй травы з дапамогай запалак. Вясновыя палы прыводзяць да ўзгарання жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, траўм і гібелі людзей. Летась у раёне было зарэгістравана больш за 500 выпадкаў узгарання сухой расліннасці. У сувязі з гэтым у перыяд з 27 сакавіка па 28 красавіка на Ушаччыне пройдзе месячнік па папярэджанні выпальвання сухой расліннасці. Запланавана правядзенне шматлікіх прафілактычных мерапрыемстваў з удзелам зацікаўленых службаў, якія будуць абследаваць населеныя пункты і прымаць меры па недапушчэнні выпальвання сухой расліннасці, узнікнення пажараў у лясах і на тарфяніках.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *