З усмешкамі на тварах і выдатным настроем чатырнаццаць лепшых прадстаўнікоў навучальных устаноў Ушаччыны сёлета прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі прыёму ў рады БРСМ. Адметна, што мерапрыемства праходзіла ў рамках усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!”.
Сардэчныя віншаванні са сцэны раённага цэнтра культуры і народнай творчасці выказала ў адрас актывістаў маладзёжнага руху выконваючы абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Рыта Уладзіміраўна Півульская. Яна падкрэсліла, што рашэнне быць прынятым у рады грамадскага аб’яднання – асэнсаваны і правільны выбар. Гэта выдатны шанс праявіць свае творчыя і лідарскія здольнасці, заваяваць аўтарытэт сярод аднагодкаў, навучыцца не толькі культурна адпачываць, але і плённа працаваць на карысць роднай Ушаччыны і ўсёй краіны.
Ва ўрачыстай абстаноўцы новаспечаным членам БРСМ уручаны значкі і членскія білеты.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.