Виза иностранцам за один день. Об нововведениях, которые касаются миграционной службы

Закон - один для всех

Унесены змяненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”. Пра асноўныя новаўвядзенні, якія датычацца дзейнасці службы, расказвае старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі Ушацкага РАУС Дзяніс Міхайлавіч ПЧОЛКА:

– З 1 студзеня 2017 года ўступілі ў сілу нормы, якія прадугледжваюць выдачу двухразовай візы для выезду з Беларусі і ўезду ў нашу краіну замежным грамадзянам ці асобам без грамадзянства, якія часова ці пастаянна тут пражываюць і не маюць сапраўднага віду на жыхарства. Выдаваць двухразовыя візы зараз дазволена органам унутраных спраў, аналагічна консульскім установам Беларусі за мяжой.

З пачатку бягучага года шматразовыя запрашэнні замежніка ў Беларусь нароўні з беларускімі грамадзянамі могуць атрымаць і замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у рэспубліцы.

Павялічыўся памер дзяржаўнай пошліны за выдачу пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Беларусі: да 5 базавых велічынь – для ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, пенсіянераў, інвалідаў; да 10 – для іншых асоб.

З 26 красавіка бягучага года да 1 базавай велічыні павялічыцца дадатковая плата за паскораны абмен і выдачу (за 15 дзён з дня падачы заявы) пашпарта грамадзяніна Беларусі ці віду на жыхарства замежнага грамадзяніна і асобы без грамадзянства. У падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі, якія размешчаны ў Мінску і абласных цэнтрах гэта магчыма, за 7 дзён з дня падачы заявы (у тэрміновым парадку) пры дадатковай аплаце ў 2 базавыя велічыні.

Таксама з 26 красавіка ва ўсіх падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі ўводзіцца тэрміновы парадак (1 дзень з дня падачы заявы) для выдачы віз і запрашэнняў у Беларусь замежнікам, асобам без грамадзянства. У такім выпадку памер дадатковай платы складзе 3 базавыя  велічыні.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *