За руль — только с правами! ГАИ проводит комплекс мероприятий по предупреждению аварий с участием «бесправников»

Закон - один для всех

Зараз Дзяржаўтаінспекцыя краіны праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў па прадухіленні аварый з удзелам “бяспраўнікаў”.

Строгае выкананне Правілаў дарожнага руху, прафесійнае ваджэнне, увага і асцярожнасць – такія патрабаванні дарога прад’яўляе кожнаму вадзіцелю. Ім не могуць адпавядаць тыя, хто не праходзіў спецыяльнае навучанне ў аўташколе і не здаваў кваліфікацыйны экзамен у ДАІ. Некаторыя вадзіцелі і пасля пазбаўлення права кіравання транспартным сродкам садзяцца за руль. Часта адбываецца гэта ў стане алкагольнага ап’янення, а заканчваецца аварыяй з сур’ёзнымі наступствамі.

Супрацоўнікі ДАІ краіны штодзень выяўляюць вадзіцеляў без правоў. І гэта нягледзячы на тое, што памер штрафу за такое правапарушэнне, таксама як і за перадачу кіравання транспартам “бяспраўніку”, складае ад 5 да 20 базавых велічынь. За тыя ж дзеянні, учыненыя на працягу года паўторна – ад 20 да 50 базавых.

Паважаныя ўшачане, калі вы валодаеце інфармацыяй пра асоб, якія садзяцца за руль аўтамабіля, не маючы на гэта права, паведаміце ў ДАІ ці па тэлефоне 102.

Я.КАЎНУРКА, начальнік аддзялення ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *