При плюсовых температурах прочность льда в 10 раз меньше, чем при минус 5. Будьте осторожными!

Cлужба-101 Профилактика и безопасность

Вось і наступілі цёплыя вясновыя дні, і на вадаёмах, рэках, сажалках узнікла рэальная небяспека трапіць пад ваду. Пры нулявой тэмпературы трываласць лёду ў 10 разоў меншая, чым пры тэмпературы мінус 5 градусаў. Ён асабліва небяспечны для рыбакоў. Акрамя іх правальваюцца дзеці і падлеткі, якія арганізоўваюць ля берагоў катанне на каньках і лыжах.

Слабы лёд у месцах прымыкання да сушы, дзе ў яго ўмерзлі галінкі, чарот, дошкі, дзе струменяць крыніцы або ў вадаём упадаюць ручаі. Не перашкодзіць павышаная асцярога і пасля снегападаў, калі не бачны палонкі. Памятайце, што самы нетрывалы лёд малапразрысты і бялёсы.

Калі давядзецца перапраўляцца па лёдзе, то лепш гэта рабіць групай, трымаючы адлегласць 5-6 метраў адзін ад аднаго. Таўшчыню пакрыцця правярайце палкай, удараючы ёй некалькі разоў у адно і тое ж месца як мага далей перад сабой. Калі вы займаецеся падлёднай рыбалкай, то не свідруйце многа палонак на абмежаванай плошчы. І самае галоўнае – небяспечна адпраўляцца на вадаём у адзіночку.

Правальванне адбываецца нечакана і імкліва. Што рабіць у такім выпадку?

У першую чаргу, не панікаваць. Адразу шырока раскіньце рукі, каб не пагрузіцца пад лёд з галавой. Паспрабуйце, не абломліваючы лёд выбрацца на цвёрдую паверхню. Вельмі важна закінуць на лёд ногі, перанесці масу цела  на плошчу апоры і адпаўзці або перакаціцца далей ад палонкі. Выратавальнікі  рэкамендуюць выбірацца з вады лежачы на спіне і адштурхоўваючыся нагамі аб беражок процілеглага боку палонкі. Выбраўшыся на сушу, паспяшыце сагрэцца. Рухайцеся і рабіце сілавыя практыкаванні.

Калі на вашых вачах здарылася няшчасце, крыкніце чалавеку, што ідзяце яму на дапамогу, – гэта супакоіць яго і надасць сілы. Набліжайцеся да палонкі толькі паўзком, а лепш пакладзіце пад сябе дошку, лыжы або палкі, можна кінуць пацярпеламу звязаныя рамяні, вяроўкі. Калі побач з вамі некалькі чалавек, то можна легчы на лёд ланцужком і, трымаючы адзін аднаго за ногі, прасоўвацца да праламанага месца. Вызваліўшы пацярпелага, акажыце яму першую медыцынскую дапамогу. Галоўнае – не дапусціць пераахалоджвання арганізма, бо ў ледзяной вадзе чалавек вытрымае толькі 15 хвілін.

Будзьце асцярожнымі! Сачыце, каб у гэты час не гулялі на вадаёмах дзеці.

Э.ВЕРТАШОНАК, старшыня Ушацкага таварыства выратавання на водах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *