Педагог Ушачского центра детей и молодёжи Пётр Алексеёнок вошёл в число лучших культорганизаторов на областном конкурсе профмастерства

Общество

У апошні дзень лютага ў Віцебску прайшоў абласны конкурс прафесійнага майстэрства культарганізатараў, у якім прымалі ўдзел работнікі ўстаноў дадатковай адукацыі, што займаюцца арганізацыяй вольнага часу навучэнцаў.

Ушацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі на конкурсе прадставіў педагог-арганізатар Пётр Аляксандравіч Алексяёнак, якому дапамагалі калегі Ганна Аляксандраўна Бабянок і Вольга Віктараўна Пугачова, а таксама вучні Ушацкай школы. Пры ацэнцы выступлення ўлічвалася майстэрства напісання і ўвасаблення сцэнарыя, яркасць вобраза, нестандартны падыход, прыцягненне да дзейства юных гледачоў праграмы. Усё гэта ўдала прадэманстраваў ушацкі канкурсант. Як вынік – прызавыя месцы ў двух з чатырох намінацый конкурсу. Скарбонку дасягненняў і ўзнагарод П.Алексяёнка папоўнілі дыпломы другой ступені за лепшую сцэнарную распрацоўку і лепшую работу вядучага.

Віншуем Пятра Аляксандравіча, а таксама групу яго падтрымкі і жадаем не спыняцца на дасягнутым!

Л.ДАВЫДАВА, дырэктар раённага цэнтра дзяцей і моладзі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *