На планёрке у председателя райисполкома

Общество

З падрыхтоўкі да святкавання ў раёне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь пачаў нараду старшыня раённага выканаўчага камітэта А.А.Кавалёнак. Ёсць дамоўленасць з Віцебскім аэраклубам ДТСААФ аб удзеле верталётчыкаў і спартсменаў-парашутыстаў, плануецца адкрыццё раённай Дошкі гонару, святочны канцэрт.
Аб тым, што неабходна зрабіць у бліжэйшыя гады па тэхнічным пераўзбраенні вёскі згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №303 таксама ішла гаворка на планёрцы.
Падрыхтоўка да ўборкі ўраджаю – на кантролі ў кіраўніка раёна. Набыццё новых камбайнаў, завяршэнне рамонту тых, што ёсць, прывядзенне ў гатоўнасць сушыльных гаспадарак да прыёму зерня, падбор камбайнераў на новую тэхніку – пытанні, якія не церпяць прамаруджвання і павінны вырашацца райсельгасхарчам сумесна з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў.
Будзе працягвацца добраўпарадкаванне населеных пунктаў, тэрыторыі вакол аўтамабільных трас.
Аднак пры ўсёй гэтай дзейнасці галоўны акцэнт зроблены на выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе бягучага года. Заслуханы справаздачы некаторых кіраўнікоў аб стане спраў па выхадзе на запланаваныя параметры.
Ф.ВОЛАХ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *