Пьяный на дороге? Сообщите в ГАИ!

Закон - один для всех

Напачатку лютага ў Полацку 35-гадовы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем “Сеат-Кардоба”, пры сустрэчным раз’ездзе з іншым транспартным сродкам наехаў на мужчыну 1956 года нараджэння, які… спаў на праезнай частцы. Убачыць такую “перашкоду” ў вячэрняй цемры пры дастаткова актыўным дарожным руху было практычна немагчыма. Ад атрыманых траўм чалавек загінуў на месцы здарэння.

Летась у Віцебскай вобласці па віне пешых удзельнікаў руху, якія парушылі правілы бяспечных паводзін на дарозе, здзейснена 65 аварый – у іх загінулі 22 і атрымалі траўмы 44 пешаходы. У кожным другім выпадку (32) апошнія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Як паказвае практыка, адмова пешаходаў ад выкарыстання ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў, ігнараванне элементарных правілаў бяспечных паводзін, нечаканае з’яўленне на дарозе ці знаходжанне на ёй ў стане алкагольнага ап’янення нярэдка прыводзяць да трагічных наступстваў. У большасці выпадкаў нецвярозыя людзі не могуць кантраляваць свае ўчынкі – яны падаюць, перасоўваюцца паўзком, сядзяць або засынаюць прама на праезнай частцы.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху: калі вы ўбачылі нецвярозых грамадзян, якія рухаюцца па дарозе або ўздоўж яе, неадкладна паведаміце пра гэта ў райаддзел міліцыі па тэлефоне 102. Магчыма, сваім званком вы выратуеце нечае жыццё.

А.ЛІСОЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *