Шаноўныя жыхары Ушаччыны!
Паважаныя ваеннаслужачыя
і ветэраны Узброеных Сіл!
Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
23 лютага, якое сімвалізуе мужнасць, стойкасць і патрыятызм беларускага народа, — свята не толькі тых, хто носіць і насіў пагоны. Гэта свята ўсіх сапраўдных мужчын, гатовых у любую хвіліну ўстаць на абарону свайго дома, сям’і і Бацькаўшчыны. Мы памятаем тых, хто прайшоў франтавыя дарогі, адстаяў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, хто быў прыкладам самаадданага служэння Радзіме, а ў пасляваенны перыяд плённай працай умацоўваў баяздольнасць арміі, хто з доблесцю і гонарам выконваў інтэрнацыянальны абавязак.
Кожны, хто ўсведамляе сябе абаронцам Айчыны, ведае, наколькі важныя для чалавека такія якасці, як сіла і вынослівасць, падтрымка і ўзаемавыручка. Яны неабходны не толькі ў баі, але і ў паўсядзённым мірным жыцці, дапамагаюць пераадольваць цяжкасці і дабівацца поспеху, быць моцнай апорай і абаронцам для родных і блізкіх. Менавіта такія якасці мы імкнёмся выхоўваць у нашай моладзі і ўпэўнены, што яна стане годным пераемнікам бацькоў і дзядоў у справе служэння сваёй краіне і свайму народу.
Жадаем усім, хто ў любы момант гатовы абараняць родную Беларусь, моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Дабрабыту вам, шчасця і міру, дарагія землякі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.