За 2016-й год сотрудниками Ушачского РОВД с незаконного оборота конфисковано 403 литра самогона и 12 самогонных аппаратов

Закон - один для всех

На жаль, праблема п’янства і яго сумных наступстваў застаецца для Ушаччыны даволі вострай. Так, за 2016 год супрацоўнікамі райаддзела міліцыі выяўлена 40 парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства (за бягучы перыяд 2017-га такіх фактаў зарэгістравана ўжо 5). З незаконнага абароту летась канфіскавана 403 літры самагону і брагі, а таксама 12 самагонных апаратаў. 24 жыхары раёна, якія злоўжывалі спіртнымі напіткамі, ізаляваны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

У бягучым годзе работа па барацьбе з незаконным вырабам, захоўваннем, рэалізацыяй або перавозкай спіртнога, распаўсюджаннем п’янства сярод насельніцтва будзе працягнута. Не заставайцеся раўнадушнымі да праблемы! Калі вам вядомы падобныя факты, паведаміце пра іх па тэлефонах 102 ці (8-0212) 60-84-72.

А.АНТУНОВІЧ, участковы інспектар міліцыі Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *