Единый день безопасности дорожного движения пройдёт по всей стране 24 февраля

Закон - один для всех

Скажы раўнадушшу “Не”! пад такім дэвізам па ўсёй рэспубліцы 24 лютага пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Ён прысвечаны надзвычай актуальнай праблеме – пакіданню месца дарожна-транспартнага здарэння яго непасрэднымі ўдзельнікамі.

Згодна п.31 Правілаў дарожнага руху, вадзіцель, які з’яўляецца ўдзельнікам аварыі, абавязаны неадкладна спыніцца, уключыць аварыйную светлавую сігналізацыю, выставіць знак аварыйнага прыпынку, прыняць меры па аказанні неабходнай дапамогі пацярпеламу і да прыбыцця супрацоўнікоў ДАІ зрабіць усё магчымае для захавання слядоў і прадметаў, якія адносяцца да дарожна-транспартнага здарэння. Вось толькі, на жаль, вадзіцелі далёка не заўсёды выконваюць гэтыя патрабаванні.

Нярэдкія таксама механічныя ДТЗ: вадзіцелі ажыццяўляюць наезд на прыпаркаваныя машыны, перашкоды, а пасля хаваюць сляды на сваім аўтамабілі. За такое правапарушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам тэрмінам да 2 гадоў.

Значную дапамогу ў раскрыцці падобных злачынстваў і пошуку вадзіцеляў аказваюць неабыякавыя грамадзяне. Менавіта яны дапамагаюць устанавіць рэальную карціну дарожна-транспартнага здарэння, выявіць вінаватых. Заклікаю ўсіх не заставацца раўнадушнымі і безуважнымі, аб любым выпадку супрацьпраўных дзеянняў на дарозе можна кругласутачна паведаміць у райаддзел міліцыі па нумары 102.

Я.КАЎНУРКА,начальнік аддзялення ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *