Тема недели: вопросы реализации Декрета №3

Общество

20 лютага 2017 года скончыўся тэрмін выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год па Дэкрэце нумар 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. З улікам усё большай колькасці зваротаў грамадзян па пытаннях рэалізацыі норм дэкрэта было прынята рашэнне аб правядзенні выязных прыёмаў кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта, памочнікамі Прэзідэнта – галоўнымі інспектарамі ў рэгіёнах і начальнікамі асноўных структурных падраздзяленняў Адміністрацыі ў рай- і гарвыканкамах, адміністрацыях раёнаў у гарадах. Людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, ідуць насустрач. Аб гэтым паведаміла журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава ў Жодзіне ў час правядзення такога выязнога прыёму. Калі чалавек знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, ён мае права звярнуцца з заявай у мясцовыя органы ўлады, якія надзелены паўнамоцтвамі вызваляць ад выплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў. “Па краіне я ўжо ведаю даволі шмат выпадкаў, калі людзі звярталіся і іх вызвалілі ад выплаты збору. І гэта работа будзе прадоўжана, прычым больш актыўна”, – заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Наталля Качанава звярнула ўвагу, што Дэкрэт нумар 3 дзейнічае не так шмат часу, а таму ацэньваць яго эфектыўнасць пакуль рана. “Будзе праходзіць маніторынг, мы будзем бачыць рэзультаты яго работы і пасля гэтага прымаць пэўныя рашэнні”, – запэўніла яна.

Наконт паведамленняў на выплату збору па фінансаванні дзяржрасходаў, якія былі накіраваны амаль 470 тыс. беларускіх грамадзян. Аднымі з галоўных прычын вызвалення грамадзян ад выплаты збору з’яўляюцца медыцынскія. Цяжкая жыццёвая сітуацыя – аб’ектыўныя абставіны, якія не залежаць ад грамадзяніна. Напрыклад, чалавек у пачатку года працаваў і меў пастаянны стабільны даход, потым ён страціў работу з-за таго, што даглядаў хворага чалавека. У такім выпадку ён можа звярнуцца ў мясцовы орган улады і атрымаць вызваленне ад выплаты збору. Атрымальнікі дзяржаўных дапамог з’яўляюцца ўдзельнікамі фінансавання дзяржрасходаў і вызваляюцца ад выплаты збору. Акрамя таго, асаблівая катэгорыя – бацькі, якія даглядаюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Да цяжкай жыццёвай сітуацыі можа адносіцца рэабілітацыя і іншыя абставіны. Так, у Брэсце ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год вызвалены амаль 50 працэнтаў заяўнікаў. Сярод заяўнікаў, якія атрымалі станоўчы адказ, шмат тых, хто працяглы час хварэў або сам даглядаў саста­рэлых сваякоў, пражываў за межамі краіны. Падатковая льгота таксама прадастаўлена грамадзянам, якія праходзілі службу ў радах Узброеных Сіл, якія знаходзіліся ў водпусках па доглядзе дзяцей. У Рэчыцкім раёне каля 60 працэнтаў заяўнікаў, якія падалі заяву на вызваленне ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў у сувязі з цяжкай жыццёвай сітуацыяй, атрымалі станоўчы адказ. “Рабочая група разглядае кожную канкрэтную сітуацыю з пазіцый чалавечнасці. Пры прыняцці рашэння ўлічваюцца матэрыяльна-бытавыя ўмовы, у якіх пражывае чалавек, стан яго здароўя, наяўнасць утрыманцаў, іншыя аб’ектыўныя абставіны”.

У Гродзенскай вобласці ад збору па Дэкрэце нумар 3 вызвалілі больш за 110 чалавек. Грамадзяне, якія разлічваюць на вызваленне ад выплаты збору ў сувязі са складанай жыццёвай сітуацыяй, звяртаюцца з заявай у службу “адно акно” гар-, райвыканкамаў. У большасці раёнаў вобласці звароты разглядаюць спецыяльна створаныя камісіі ў складзе прадстаўнікоў падатковай службы, дэпутацкага корпуса, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, органаў унутраных спраў, аховы здароўя і іншых ведамстваў. Ва ўсіх абласцях прадстаўнікі камісій па разглядзе зваротаў грамадзян па вызваленні ад выплаты збору падкрэсліваюць: кожны выпадак разглядаецца індывідуальна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *