Рашэннем Ушацкага райвыканкама зацверджаны бягучы графік капітальнага рамонту жыллёвага фонду на 2017 год па УП ЖКГ.
Згодна з ім, у красавіку-маі будуць праведзены работы па рамонце перакрыцця жылога дома №44 па вул. Калінінскай у райцэнтры. Плануецца правесці частковую замену балак перакрыцця, уцяпленне перакрыцця гарышча (чердака).
З красавіка па чэрвень арганізацыя мяркуе выканаць капітальны рамонт жылога дома №12 па вул. Дзяржынскага ва Ушачах. У будынку будзе праведзены рамонт рулоннага даху, балконных пліт і адмосткі, замена аконных і дзвярных блокаў у месцах агульнага карыстання.
На ліпень-верасень запланаваны работы па капрамонце дома №4 па вуліцы Ленінскай у гарпасёлку. Тут мяркуецца зрабіць рамонт рулоннага даху, балконных пліт і адмосткі, а таксама замену аконных і дзвярных блокаў.
На май-чэрвень бягучага года намечаны тэрміны вырабу праектнай дакументацыі на капітальны рамонт жылога дома №16 па вуліцы Ленінскай ва Ушачах, а ў кастрычніку-лістападзе – на капрамонт даху жылога дома №6 па вуліцы Цэнтральнай у Градзянцы.
Работы прадпрыемства будзе весці гаспадарчым спосабам. Плануецца, што іх агульны кошт складзе 258728 рублёў, з іх 114259 – адлічэнні грамадзян і арандатараў, а 144469 – сродкі бюджэту.