В новый год со старыми проблемами. Жители деревни Косари страдают из-за постоянных перебоев с водой

Читатель поднимает проблему

Знакамітую песню “Без вады і не туды, і не сюды…” касаране, напэўна, маглі б зрабіць сваім гімнам. Праблемы з вадой у Касарах пачаліся яшчэ ў 90-х, але з той пары нічога не змянілася…

Толькі пачаўся новы 2017 год, як вада ў нашай вёсцы зноў прапала. Здарылася гэта 18 студзеня, якраз напярэдадні Вадохрышча. Ніхто ўжо не здзіўляецца таму, што 29 снежня толькі паставілі новенькую помпу. Не прайшло і месяца… “Помпа зноў згарэла!” – адказваюць камунальнікі. Трэба падзякаваць дыспетчарам ЖКГ, бо яны працуюць, як служба псіхалагічнай дапамогі – кожны раз спраўна адказваюць: “Ваду зрабілі… Вось-вось пойдзе… Чакайце…”. Але яна можа з’явіцца толькі на другі дзень.

Нікому не трэба тлумачыць, як дрэнна і нязручна без вады. А яна знікае ў самы непадыходзячы момант – перад Вялікаднём, калі гаспадыні зарадзілі свае пральныя машыны-аўтаматы, калі нехта ладзіць вяселле або юбілей, а можа раптам стаць суха ў кранах і ў суботні лазневы дзень. Без вады ж застаецца школа, дзіцячы садок, кацельня. За вадой касаране ездзяць у суседнюю вёску. Там нават збіраецца чарга з жадаючых набраць вадзіцы.

Зразумела – абсталяванне ўстарэла, няма фінансавання. Але чаму нельга адрамантаваць нашу воданапорную вежу адзін раз і назаўжды? Няўжо дзешавей кожныя два тыдні купляць новыя помпы і адпраўляць рамонтную брыгаду ў Касары?

Людзі яшчэ вераць, што праблемы з вадой скончацца і глухі клёкат у кранах не будзе псаваць наш настрой.

В.ВУСЬКО, в.Касары



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *