Па выніках 2016 года вызначаны 100 лепшых працаўнікоў Віцебскай вобласці, якія сваёй нястомнай працай і прафесіяналізмам дабіліся высокіх вынікаў у розных сферах народнай гаспадаркі. Прыемна паведаміць, што ў гэтым годзе ў іх ліку трое прадстаўнікоў Ушацкага раёна: настаўнік пачатковых класаў Арэхаўскай школы Святлана Фёдараўна Папко, начальнік участка “Арэхаўна” УП ЖКГ Ушацкага раёна Віктар Міхайлавіч Шыркевіч, вадзіцель грузавога сядзельнага цягача ПМК-66 Васіль Васільевіч Мядзведскі.
Імёны ста лепшых вызначаны рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта №30 ад 24 студзеня 2017 года «Аб прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны».