Дорога, удобная для многих

Общество

Паважаная рэдакцыя, звяртаюцца да вас жыхары вуліцы Бабаедава і вёскі Ліпавец. У нас ёсць дарога, якая злучае наш лясгасаўскі мікрараён з ільнозаводскім, а дакладней завулкам Заводскім і вуліцай Калінінскай. Дарога з паласой перашкод 20-30 метраў, па ёй людзі ходзяць на работу ў гэтыя дзве арганізацыі, па ёй мы і нашы дзеці ідзём на пляж возера Вечалле і на аўтобус, які ходзіць па Калінінскай. У аб’езд гэта праз усе Ушачы кіламетраў 5-6, а напрамую зусім побач. Раней дарога была даволі трывалая, але парэзалі лесавозы і зараз там накладзены розныя бярвенні, каб зручней было перапраўляцца. А калі б падсыпаць дарогу, па ёй маглі б нават ездзіць на легкавым аўтамабілі.
Просьбу нашых чытачоў мы пераадрасавалі начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама С.П.Дымману, які паведаміў, што на балансе гарпасёлка няма такой вуліцы. Яна палявая, якую некалі праклалі самі людзі. Таму жыхарам варта звярнуцца ў райвыканкам, выкласці сваю просьбу і аргументы. Справа ў тым, што гэта не першая просьба людзей аб пракладванні дарогі напрамую, і сцежку прасілі ператварыць у дарогу, і іншыя палявыя дарогі. У такіх выпадках ствараецца камісія, улічваюцца ўсе “за” і “супраць” . Аргументы людзей сапраўды могуць стаць пераканаўчымі, каб там быць законнай дарозе.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *