Благодарны медику Ольге Рубаник

К профессиональному празднику

Што такое для вяскоўцаў фельчар? “Хуткая дапамога” і доктар адначасова, дарадчык і надзея. Гэта той чалавек, які бліжэй за ўсіх да нашых праблем, якога мы чакаем у любое надвор’е і любы час сутак. Чакаем з нецярпеннем. І галоўнае, што да нас наша Вольга Якаўлеўна Рубанік сапраўды з’яўляецца ў любое надвор’е. Яна жыве ва Ушачы, аднак кожны дзень дабіраецца на нас калі на аўтобусе, калі на спадарожным транспарце. Заўсёды ўсмешлівая, уважлівая, яна не раз ратавала нас, калі апускаліся рукі, шукала падыходзячыя лекі, раіла нешта з уласнай практыкі. Не ўрач, але яе пачатковыя дыягназы абавязкова пацвярджаліся.
Сёлета дваццаць гадоў, як яна ўпершыню з’явілася на нашым Завячэльскім ФАПе, і дванаццаць, як пачала абслугоўваць яшчэ Мосаршчыну. Сёлета ў Вольгі Якаўлеўны яшчэ і два асабістыя юбілеі – саракагоддзе і дваццацігоддзе сямейнага жыцця. Мы віншуем яе з прафесійным святам і юбілеямі, жадаем самой заўсёды быць здаровай, такой жа актыўнай і спартыўнай. А Вольга Якаўлеўна яшчэ выступае ў зборнай камандзе медыкаў па валейболе.
Жыхары вёскі Завячэлле.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *