«Сусветны дзень снегу-2017»
Спартыўнае свята з такой назвай, якое ўжо стала традыцыйным, пройдзе ў гарпасёлку ў суботу, 14 студзеня. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца каманды ўсіх арганізацый і ўстаноў нашага раёна. У праграме спаборніцтваў – лыжная і жартоўная эстафеты, перацягванне каната, любімы малышамі конкурс на лепшую снежную фігуру. Пачатак свята запланаваны на 10 гадзін на тэрыторыі Ушацкай сярэдняй школы. У гэты дзень на вуліцы Дружбы і ля гарадскога катка “Лядовая казка” будзе працаваць пракат лыж і канькоў, які, дарэчы, адкрыты і ў будныя дні. Райспажыўтаварыства арганізуе выязны гандаль, для ўдзельнікаў і гасцей спаборніцтваў будзе адчынены школьны буфет, у актавай зале будуць дэманстравацца фільмы навагодняй тэматыкі. Па пытаннях удзелу ў спартыўным свяце звяртацца ў ФСК “Ураджай” па тэлефоне 2-76-85.
У 16 гадзін у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ўшачанам будзе прапанавана канцэртная праграма “Стары новы год” – уваход платны.