В странах Европы зафиксированы вспышки птичьего гриппа. Угроза появления инфекции есть и в нашей стране

Калейдоскоп Личное подсобное хозяйство

Па дадзеных Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, у шэрагу краін Еўропы – Германіі, Аўстрыі, Венгрыі, Польшчы, Галандыі, Даніі – зарэгістраваны ўспышкі высокапатагеннага грыпу птушак (H5N1). Улічваючы сезонныя міграцыі птушак, узнікае небяспека з’яўлення гэтай інфекцыі і ў нашай краіне.

Птушыны грып адносіцца да асабліва небяспечных хвароб, пры якіх устанаўліваецца каранцін. Праяўляецца хвароба паражэннем органаў дыхання, парушэннем каардынацыі рухаў, адмовай ад корму, а таксама высокай гібеллю ў птушак розных хатніх відаў. Заражэнне ж птушкі адбываецца ад дзікай, якая інфіцыравана вірусам і выдзяляе яго з памётам. Захварэць высокапатагенным грыпам птушак можа і чалавек. Асноўнай мерай прафілактыкі з’яўляецца выключэнне кантакту дамашняй птушкі з дзікай, выкарыстанне абеззаражанага корму.

Па ўсіх пытаннях прафілактыкі птушынага грыпу звяртайцеся ў райветстанцыю, таксама абавязкова паведамляйце аб выпадках падзяжу птушкі ў асабістых падсобных гаспадарках. У райветстанцыі з 8 да 17 гадзін у будныя дні і з 8 да 14 – у выхадныя працуе тэлефон “гарачай лініі”: 5-72-84.

Адзначу, што можна звяртацца і да спецыялістаў ветэрынарных службаў сельгаспрадпрыемстваў раёна, якія таксама могуць даць грамадзянам кансультацыю і паведаміць аб падазроных выпадках захворванняў птушкі ў райветстанцыю.

В.СІНЯКОВА, галоўны ветэрынарны ўрач раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *