На мемориальном комплексе «Прорыв» завершается последний этап реконструкции

Общество

Асноўная частка рабочых Ушацкай ПМК-66 перадсвяточнымі днямі была задзейнічана на падрыхтоўцы да ўводу ў эксплуатацыю новага жылога дома ў гарпасёлку, але і пра іншыя аб’екты на прадпрыемстве не забывалі. Дэлегаваўшы частку людскіх рэсурсаў на Віцебскую, брыгада Сяргея Вітальевіча Касіча працавала на “Прарыве”. Здаецца, тут ужо і так зроблена шмат, але некаторыя віды работ асэнсавана адтэрмінавалі і перанеслі ў чацвёртую чаргу рэканструкцыі. Ва “ўсечаным” складзе будаўнікі вялі ўкладку вадасцёку з верхняй пляцоўкі мемарыяла ўздоўж сцен з назвамі партызанскіх брыгад. Заадно і выстаўлялі апалубку, рыхтаваліся да рамонту верхніх элементаў канструкцыі з левага боку – з правага свежы цэмент ужо застываў.

Падчас свайго другога нараджэння ў выніку рэканструкцыі мемарыяльны комплекс “Прарыў” бачыў і больш маштабныя работы. Тысячы чалавек працавалі на добраўпарадкаванні тэрыторыі, будаўніцтве партызанскага лагера. Гэтаму папярэднічалі рамонт і афарбоўка глыб, фігуры партызана, укладка гранітнай брусчаткі, перанос Вечнага агню, абсталяванне стаянак і шмат чаго іншага. Падсветка ля падножжа скульптуры таксама была зроблена ў маі, а вось мантаж ліхтароў для асвятлення сцен з назвамі брыгад выкананы зусім нядаўна – рабочыя ПМК-66 расказалі, што свяцільнікі ўсталёўвалі ў іх на вачах, а з завяршэннем бетонных работ фактычна скончыцца і чацвёрты, фінальны этап рэканструкцыі мемарыяла. Закуплена для “Прарыву” і новая гукаўзмацняльная апаратура, якая дазволіць праводзіць на больш якасным узроўні святочныя мерапрыемствы. Застанецца толькі ўстанавіць на пастаяннае месца танк, які зараз застыў на аўтастаянцы, пасля чаго выстава ваеннай тэхнікі, якую ўжо паспелі палюбіць малышы, стане налічваць восем адзінак.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.

Д.Раманоўскі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *