Новогодние традиции Ушачской районной организации Фонда мира

В общественных организациях

Асабліва шчодрым на падарункі быў у гэтыя навагоднія святы Дзед Мароз Фонду міру. Ужо амаль дзесяць гадоў раённая грамадская арганізацыя напярэдадні Новага года праводзіць акцыю “Вы не адзінокія – мы з вамі!”, мэта якой – парадаваць, праявіць клопат аб людзях, якія знаходзяцца ў сацыяльных палатах Дубраўскай, Вялікадолецкай, Глыбачанскай бальніц сястрынскага догляду. 37 падарункаў пацыентам уручылі Дзед Мароз са Снягуркай. Свой уклад у фарміраванне набораў салодкіх ласункаў ужо не першы раз унесла індывідуальны прадпрымальнік Аліна Казіміраўна Крацёнак.

– Новы  год і Каляды без сумнення самыя любімыя святы, і мы імкнёмся зрабіць іх яшчэ больш радаснымі і запамінальнымі, асабліва для тых, каму так патрэбен клопат і ўвага, – адзначае старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Таццяна Міхайлаўна Малак.

Акрамя гэтага, 7 салодкіх падарункаў раённая грамадская арганізацыя падрыхтавала для дзяцей-інвалідаў, чайнік і цукеркі прымалі ад Фонду міру ў дзіцячым сацыяльным прытулку гарпасёлка. Чайны сервіз для добрых пасядзелак набыла грамадская арганізацыя наведвальнікам аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН у Градзянцы.

Не пакіне без увагі раённая арганізацыя Фонду міру і наведвальнікаў нядзельнай школы, якая не так даўно была ўтворана пры Арэхаўскай царкве – свае падарункі яны атрымаюць напярэдадні Каляд.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *