25 юных ушачан удостоены права побывать на главной ёлке нашего региона

Наши дети

Каля тысячы школьнікаў Прыдзвіння ўдастоены права пабываць на галоўнай ёлцы рэгіёну, якая праходзіць сёння ў канцэртнай зале “Віцебск”. Гэтае маштабнае мерапрыемства даўно стала традыцыйным і вельмі папулярным у дзяцей. На яго запрашаюцца выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, дзеці з мнагадзетных і малазабяспечаных сямей.

Прыемна, што сёлета сярод удзельнікаў свята – 25 хлопчыкаў і дзяўчынак з нашага раёна. У Віцебск ушацкая дэлегацыя прыбыла на дзень раней і адразу ж акунулася ў незвычайную казачную атмасферу – далучылася да пазнавальнай экскурсіі па абласным цэнтры, палюбавалася яго вячэрнімі краявідамі і цікавым навагоднім дзействам на гарадской плошчы.

Сёння ж маленькіх гасцей з усіх куточкаў Віцебшчыны збярэ вакол сябе галоўная абласная ёлка. Са словамі віншавання перад прысутнымі выступіць старшыня аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Шарснёў. Безумоўна, не абыдзецца ў гэты дзень без падарункаў, карагодаў, вясёлых гульняў і конкурсаў.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *