Свята паэзіі

Общество

ў наш раённы Дом культуры завіталі творцы суседняй Глыбоччыны. Паэт Алесь Жыгуноў і самадзейны кампазітар Браніслаў Грамакоўскі выступалі ўжо некалі са сцэны РДК, сустракаліся з яго творчым клубам. Вершы ў выкананні аўтара гучалі на святах паэзіі. І, выступаючы перад нашымі гледачамі гэтым разам, Алесь Жыгуноў прызнаўся, што яго паэтычная маладосць прамым чынам звязана з гасціннай Ушаччынай. Так, хапае ў нас і сваіх дастойных творцаў, прызнаных не толькі на Ушаччыне, але і іншым заўсёды рады, тым больш суседзям.

Вось і на гэты раз сустрэча была цёплай і даверлівай. Гучалі шчырыя беларускія вершы. У асноўным яны прысвечаны жанчыне. Перш за ўсё, канечне, маме, якой ужо няма, але якая застаецца назаўсёды для сына. У яго вершах – і любоў, і прызнанне, і пакаянне. У паэтычных радках нямала шкадавання аб роднай хаце, дзе цяпер жывуць зусім іншыя людзі. Ёсць і памяць пра бацьку, паэтычны аповед пра аднавяскоўцаў.

Тэма вяртання да сваіх вытокаў, да малой радзімы – не новая для літаратараў, але кожны падносіць яе па-свойму, знаходзіць уласныя словы і вобразы для перадачы шчымлівых пачуццяў. Такія вершы ў Алеся Жыгунова. Вельмі прачуленыя, а калі яшчэ гучаць у яго выкананні… Менавіта ў выкананні, таму што гэта адзін з нямногіх паэтаў, якія ўмеюць іх чытаць, перадаючы душу, унутранае, глыбокае. У тым ліку і вершы пра каханне.

быць на месцы. Іх куплялі нашы гледачы як перад пачаткам выступлення гасцей, так і пасля, настроеныя на паэтычную хвалю.

А хваля, сапраўды, узнікла. І добра, што Ушацкая сярэдняя школа забяспечыла прысутнасць вучняў на гэтай сустрэчы з беларускай паэзіяй. Былі на канцэрце і іншыя сапраўдныя аматары паэзіі. Прыйшлі бібліятэчныя работнікі. А менавіта яны можа лепш, чым хто іншы, павінны разбірацца ў літаратуры, каб адкрышталізоўваць лепшае і несці яго чытачам. Тым больш калі гэта роднае, беларускае слова.

Г.ВАРАТЫНСКАЯ.На здымку:

у час сустрэчы з глыбоцкімі творцамі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *