Дед Мороз и Снегурочка могут создать праздничную атмосферу и поздравить пожилых людей и детей прямо у вас дома!

Калейдоскоп

Не за гарамі навагоднія святы – і актыўнай падрыхтоўкай да іх на Ушаччыне зараз заняты многія. Так, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва мае магчымасць арганізаваць сустрэчы з Дзедам Марозам і яго сябрамі для пажылых людзей. Казачныя героі прыедуць з невялікай канцэртнай праграмай, сувенірамі ў любы населены пункт раёна. Кошт паслугі – невысокі, складаецца найперш са сродкаў, патрачаных на дарогу. Атрымаць дадатковую інфармацыю пра такое навагодняе віншаванне, заказаць яго для пажылых блізкіх можна ў аддзяленні тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання ТЦСАН па тэлефоне: 2-92-89.
Рыхтуюць касцюмы навагодніх персанажаў зараз і ў іншых арганізацыях раёна. Як звычайна, у рамках дабрачыннай акцыі наведаюць дзяцей-інвалідаў Ушаччыны актывісты райкама БРСМ. Астатнім жа грамадзянам святочную атмасферу з запрашэннем Дзеда Мароза і Снягуркі дапамогуць стварыць за невялікую плату работнікі райспажыўтаварыства, а таксама раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *