Помогите птицам перезимовать — сделайте кормушки!

Экология

Халодныя месяцы года для многіх птушак, якія зімуюць у нашых мясцінах, аказваюцца складанымі і нават ракавымі. Некаторыя з іх гінуць у час зімовай бяскорміцы, бо з-за абледзянення дрэў, запаўнення талай вадой паглыбленняў у кары насякомыя і іх лічынкі становяцца для птушак недаступнымі. А таму сініца, лазараўка, маскоўка, попаўзень, гаечка, снягір, аўсянка і іншыя прадстаўнікі птушынай фауны, якія застаюцца з намі зімаваць, маюць патрэбу ў падкормцы. Зрабіць кармушкі зусім нескладана: дастаткова нават замацаваць на галінцы дрэва пластыкавую бутэльку ці кардонную каробку ад соку з прораззю, унутр якой засыпаць корм. Мы ведаем, як актыўна ў гэтай годнай справе прымаюць удзел установы адукацыі. Хацелася б, каб далучаліся да яе жыхары дамоў і кватэр, каб развешвалі “птушыныя сталовыя” ў дварах і парках, на прысядзібных участках. Асабліва карысна прыцягваць да гэтага працэсу дзяцей, бо для іх гэта і выдатная магчымасць вывучэння жывой прыроды, і практычны ўрок міласэрнасці.
І.КАРАГА, дзяржінспектар Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *