А Вы правильно устанавливаете ёлку? Во время новогодних праздников не забывайте о правилах пожарной безопасности!

Cлужба-101 Профилактика и безопасность

З набліжэннем свят яшчэ раз хочам нагадаць асноўныя правілы супрацьпажарнай бяспекі.

Навагодняе дрэва трэба ставіць на ўстойлівую аснову ці падстаўку такім чынам, каб яно не перашкаджала свабодна хадзіць, не датыкалася веткамі і верхавінай да сцен і столі, далей ад электранагравальных прыбораў. Нельга ўпрыгожваць ёлку цацкамі, якія лёгка загараюцца, самаробнымі электрагірляндамі, абкладваць падстаўку пад дрэвам ватай, упрыгожваць свечкамі. Гэтыя правілы датычацца як сапраўдных лясных елак, так і штучных. Купляючы штучную елку на рынку ці ў магазіне, спытайце ў прадаўца сертыфікат якасці. Такое дрэва можа мець вогнеўстойлівую прапітку, а можа наадварот ад нагрэву лямпачак гірлянды падаваць вельмі непрыемны пах. Пры ўзгаранні ёлачнай ілюмінацыі гірлянду неабходна адключыць ад разеткі, а лясную натуральную ёлку можна заліць вадой. Калі штучная – вада не выкарыстоўваецца, бо сінтэтычныя матэрыялы плавяцца і расцякаюцца, пад уздзеяннем вады палаючыя кроплі распырскваюцца, і плошча гарэння павялічваецца. У такім выпадку трэба накрыць яе шчыльнай тканінай.

Калі вы заўважылі, што правады нагрэліся ці наогул заіскрылі – хутчэй выключайце гірлянду. Не выкарыстоўвайце адначасова больш трох гірлянд і ніколі не пакідайце іх уключанымі, калі ідзяце з дому ці кладзяцеся спаць. Ніколі не выкарыстоўвайце на вуліцы гірлянды і падаўжальнікі, якія прызначаны для работы ўнутры памяшканняў.

Бяспечнага вам Новага года!

В.КАРЭЙША, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *