Работники отдела по оказанию страховых услуг по Ушачскому району представительства «Белгосстраха» по Лепельскому району отметили юбилейную дату — 95-летие со дня основания службы.

К профессиональному празднику Наш современник Общество Экономика и малый бизнес

Сёння Белдзяржстрах адзначае сваю юбілейную дату – 95-годдзе з дня заснавання.

Увогуле ж гісторыя страхавання на тэрыторыі Беларусі налічвае больш 175 гадоў, калі былі створаны першыя акцыянерныя таварыствы, што страхавалі ад пажараў. 3 снежня 1921 года быў падпісаны дэкрэт Саўнаркама БССР “Аб арганізацыі дзяржаўнага маёмаснага страхавання”. Уся нерухомая маёмасць прыватных гаспадарак і прадпрыемстваў стала падлягаць абавязковаму страхаванню ад агню, паступова ўводзіліся аперацыі па страхаванні пасеваў, буйной рагатай жывёлы, транспарту, жыцця. Сучасная гісторыя страхавання на Ушаччыне адлічваецца з ліпеня 1966 года, калі была адноўлена мясцовая інспекцыя дзяржстраха.

За наступныя дзесяцігоддзі Белдзяржстрах перажыў як складаныя этапы, так і перыяды росквіту, а эканамічнага піку дзейнасці дасягнуў у пачатку 90-х, калі на адну сям’ю ў сярэднім прыходзілася больш двух заключаных дагавораў. Зараз гэта буйнейшая страхавая арганізацыя ў рэспубліцы, якая прапануе 86 відаў страхавання і мае ў сваім складзе 7 філіялаў, 120 прадстаўніцтваў, 160 пунктаў продажы.

Аддзел аказання страхавых паслуг па Ушацкім раёне прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Лепельскім раёне таксама ўносіць сваю важкую лепту ў скарбонку дасягненняў прадпрыемства. Так, з пачатку года работнікамі аддзела заключана больш 12 тысяч дагавораў страхавання, выплачана 380000 рублёў. Часцей за ўсё страхавальнікам выплачваліся грошы з прычыны пашкоджання будынкаў з-за моцнага ветру (54 выпадкі), пажару (13), удару маланкі (10), кампенсаваўся ўрон за выхад са строю электратэхнікі з-за перанапружання ў электрасетцы ў час навальніцы (30 выпадкаў), вымушанага забою і падзяжу жывёлы (54 выпадкі).

Поспех любога прадпрыемства залежыць ад людзей, і калектыў нашага аддзела – гэта яго гонар. У цяперашні час ён складаецца з 22 чалавек сярод якіх: 5 штатных спецыялістаў і 13 страхавых агентаў. Наш калектыў даволі вопытны: сярэдні працоўны стаж работнікаў – 15,2 года. Найлепшых вынікаў у працы дасягнулі сёлета страхавыя агенты Мікалай Васільевіч Полазаў, Валянціна Васільеўна Куніцкая, Лідзія Мікалаеўна Малахава. Варта адзначыць працу Людмілы Паўлаўны Сташкевіч і Святланы Рычардаўны Каваленка. Як заўсёды ўзор прафесіяналізму паказваюць штатныя спецыялісты.

З глыбокай павагай мы ставімся да ветэранаў аддзела, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё страхавання. Гэта былы кіраўнік прадстаўніцтва па Ушацкім раёне Мікалай Афанасьевіч Дук, а таксама Марыя Антонаўна Карабань, Антаніна Кірылаўна Крывёнак, Валянціна Пятроўна Мялешка, Ніна Фядосаўна Мароз, Людміла Уладзіміраўна Касяк, Валянціна Генадзьеўна Сталбунова, Уладзімір Адольфавіч Аношка, Таццяна Станіславаўна Данішэўская, Галіна Уладзіміраўна Полазава. У гэты юбілей хочацца прыгадаць і тых работнікаў, каго ўжо няма з намі: Марыю Андрэеўну Полазаву, Васіля Андрэевіча Шнітко, Алу Іванаўну Мароз, Альбіну Макараўну Казіцкую, Ганну Маісееўну Васільеву.

Паважаныя калегі! Віншую ўсіх з прафесійным святам і юбілеем прадпрыемства! Моцнага вам здароўя, невычэрпнай энергіі і сямейнага дабрабыту.

Т.ЗІМНІЦКАЯ, начальнік аддзела па аказанні страхавых паслуг па Ушацкім раёне прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Лепельскім раёне.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *