Оформить подписку на «Патрыёт» теперь можно и в редакции газеты

Общество

Так ажыўлена на вузле паштовай сувязі – штодзённа. Тут самыя нізкія нацэнкі на паслугі, таму і стаяць чэргі кліентаў – каб аплаціць камунальныя, выпісаць газету, зрабіць перавод ці атрымаць пенсію. Антураж, трэба дадаць, ужо навагодні – паўсюды гірлянды, ёлкі і навагоднія паштоўкі – які аднак не значна падымае настрой, калі ты бачыш, што рухаецца чарга марудна і ніхто з тых пяці чалавек, што перад табой, не імкнецца памяняць жывога касіра на інфакіёск, які ўстаноўлены тут жа, у зале і прымае як пластыкавую картку, так і наяўныя. Да таго ж, сувязісты перайшлі нядаўна на новую праграму, якая, як і ўсё новае, прыжываецца з цяжкасцю.

Таму, калі вы стаіце, каб аплаціць паслугі, то ўсё ж раіла б вам асвоіць паштовы тэрмінал, тым больш што спецыялісты паштовага аддзела, а то і сам начальнік Г.І.Свідзінская, на месцы абучаюць, як гэта зрабіць. А вось калі вы жадаеце аформіць падпіску, то хацелася б падказаць некалькі альтэрнатыўных варыянтаў.

Па­-першае, аформіць яе можна ў любога паштальёна, які разносіць вам пошту. Можна выклікаць яго ў арганізацыю ў дзень авансу ці зарплаты, тым самым вы спросціце сабе задачу і дапаможаце паштавіку. Па-­другое, можна і ў аддзяленні паштовай сувязі, але для гэтага не абавязкова стаяць у чарзе. Калі вы прыйшлі ў аддзяленне раніцай, часоў да 10, то можна папрасіць паклікаць да вас у аддзяленне паштальёна (на гэты час яны яшчэ ў аддзеле сарціроўкі) і вам аформіць падпіску любы работнік, незалежна ад таго, вашу зону ён абслугоўвае, або іншую.

Па­-трэцяе, зусім без чэрг вы можаце аформіць падпіску ў нас у рэдакцыі газеты “Патрыёт”, прычым не толькі на нашу газету, а на ўсе, што выпісваеце.

Па­-чацвёртае, раім вам дома запоўніць купон, з якім потым прыйсці ў аддзяленне ці ў рэдакцыю. Кошт падпіскі на снежань – 3 рублі, 80 капеек; на першае паўгоддзе 2017 года – на месяц для індывідуальных падпісчыкаў – 4 рублі.

Хочам нагадаць нашым чытачам, што ў любым выпадку не трэба чакаць да апошняга дня. У выйгрышы той, хто выпісвае перыёдыку не памесячна, а на квартал ці адразу на паўгода. Для такіх падпісчыкаў “Патрыёта” па­ранейшаму захоўваюцца скідкі на рэкламу – на 20 працэнтаў на адну аб’яву ці віншаванне ў месяц, калі газеты выпісана на квартал, і на 50 працэнтаў, калі на паўгода. Такім чынам вы эканоміце і час, і грошы.

Многія верныя чытачы газеты на зіму перабіраюцца да дзяцей у гарады і губляюць інфармацыйную сувязь з раёнам. А дарэмна, тым больш што “Патрыёт” можна выпісаць у аддзяленні сувязі любога населенага пункта краіны і ён знойдзе вас у Мінску, Віцебску, Слуцку ці Наваполацку – назвала далёка не ўсе гарады, куды прыходзіць наша газета.  Дарэчы, індэкс на “Патрыёт”, калі ён паступае за межы раёна, іншы: 66981.

Паступаюць да нас раз-­пораз і скаргі аб несвоечасовай дастаўцы газет ці на тое, што яе паклалі не туды, куды трэба. Нагадаем яшчэ раз, што газета пакуль ніколі за сваё існаванне не парушыла графік выхаду, таму калі па нейкіх прычынах вы не атрымалі яе своечасова, то сапраўды лепш патэлефанаваць. Разам з нашымі памочнікамі­-паштавікамі мы высветлім прычыну і выправім сітуацыю.

Хочацца паведаміць нашым чытачам, што вырашаць, дзе атрымліваць перыёдыку – у паштовай скрыні ля дома, ці ў агульнай, умоўна кажучы, пасярэдзіне вёскі – ваша права. Трэба паведаміць пра гэта паштальёну ці ў аддзел сувязі. Не саромейцеся паведамляць пра ўсе нязручнаці, звязаныя з выхадам газеты, як у аддзел паштовай сувязі 2­73­50, так і ў рэдакцыю 2­73­39. У нас агульная мэта, каб наша газета знайшла вас!

Вольга КАРАЛЕНКА.



5 комментариев по теме “Оформить подписку на «Патрыёт» теперь можно и в редакции газеты

  1. А через интернет-банкинг когда? Очень хочется. Не получилось подписаться на декабрь, к сожалению, а если бы можно было через интернет, то вопросов бы и не возникло.

  2. Вы какие-нибудь издания выписывали через интернет-банкинг, хочется узнать насколько это удобно для подписчиков, для редакций, как оказалось больше проблем и сложности в учёте.

  3. Выписывать через интернет-банкинг,как и платить за что-либо удобно и просто.раньше на почте очередь с километр была только несколько дней в месяц,а теперь постоянно. Я за все плачу через интернет и стоять в очереди на почте по часу не могу себе позволить,да и предложенный вариант-выписывать в редакции тоже не совсем удобен.думаю,что не только для меня.все вокруг развивается,так что развивайте и вы подписку через интернет,если хотите сохранить свою читательскую аудиторию

  4. Да нет, просто приходилось видеть в банкинге информацию, что можно выписать. И действительно, не получилось подписаться на «Сов.Бел.» — много разных тонкостей. Наверное, вы правы — сложно не только для вас, но и для нас.

  5. Спасибо, хотела именно это уточнить, потому как полазила по ссылкам и перессылкам, а потом поговорила с коллегами, которые только этим занимаются (подпиской), пока эти данные не поступают сразу в единую базу, вместе с теми, что выписываются на почтовых отделениях. Думаю, что в ближайшем времени они что-нибудь усовершенствуют и мы заключим договор с ЕРИПом, с этим сложностей как раз нет, но хотелось, чтобы бы был эффект, так что приходите к нам в редакцию, можете даже позвонить, мы найдём возможность, как проще выписать Вам газету.
    О.Короленко.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *