З павышанай увагай
З 17 па 27 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую акцыю “Забяспеч бяспеку дзіця ў аўтамабілі на 100 працэнтаў”. Нарадамі ДПС узмоцнены кантроль за выяўленнем парушэнняў з боку вадзіцеляў, якія ігнаруюць вызначаныя правілы перавозкі маленькіх пасажыраў. Нагадаю, што дзеці ва ўзросце да 12 гадоў павінны перавозіцца толькі ў спецыяльных крэслах ці з выкарыстаннем сродкаў, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць малога з дапамогай рамянёў бяспекі (выключэннем з’яўляецца рост дзіцяці звыш 150 сантыметраў і перавозка ў таксі).
Дэкада “Дзяржтэхагляд”
праводзіцца на Ушаччыне з 21 па 30 лістапада. Супрацоўнікі ДАІ, УП “Белтэхагляд”, Транспартнай інспекцыі ажыццяўляюць масавую праверку наяўнасці і праўдзівасці адзнак у сертыфікатах аб праходжанні дзяржтэхагляду. За кіраванне транспартам, які своечасова не прайшоў дзяржтэхагляд, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу да 3 базавых велічынь.
У полі зроку – пешаход
З 21 па 30 лістапада на тэрыторыі Ушацкага раёна праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства пад умоўнай назвай “Пешаход”. Трэба нагадаць, што пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак пешаход павінен абазначыць сябе флікерам. А веласіпедыстам варта памятаць, што іх двухколавы транспартны сродак павінен мець спраўную тармазную сістэму, рулявое кіраванне і гукавы сігнал, быць абсталяваны люстэркам задняга бачання, спераду – святлоадбівальнікам белага колеру, ззаду – чырвонага, а з кожнага боку – аранжавага; пажадана выкарыстоўваць святлоадбівальную камізэльку.
Я.КАЎНУРКА, начальнік аддзялення ДАІ.