Трагедия от тока произошла в Жлобинском районе. Не игнорируйте элементарные правила

Профилактика и безопасность

Колькі ні пішы пра небяспеку электрычнага току і правілы паводзін і карыстання, а няшчасныя выпадкі тым не менш паўтараюцца. Вось і лістападаўская трагедыя, што адбылася ў Жлобінскім раёне,  таму перакананне. Труп мужчыны, з лазамі на нагах і апёкамі на руках, знойдзены ля апоры высакавольтнай лініі перадач непрацуючай птушкафабрыкі. Папярэдняй прычынай няшчаснага выпадку лічыцца спроба крадзяжу дроту. І адшукалі няшчасную ахвяру няўдалага прыбытку толькі праз некалькі сутак.

Таму яшчэ раз хачу звярнуць увагу на самыя элементарныя правілы, якімі ні ў якім выпадку нельга грэбаваць.

Да паветраных ліній электраперадач нельга падыходзіць бліжэй 2 метраў, датыкацца да абвіслых ці абарваных. Не падыходзіць да ляжачых на зямлі абарваных правадоў бліжэй за 8­10 метраў.

Пры рабоце з электрасеткай абавязкова адключыце яе. Таксама як і любыя бытавыя электрапрыборы, калі вам трэба нешта падрэгуляваць. Ніколі не датыкайцеся адначасова да электрапрыбораў і прылад з зазямленнем (кран, трубы водаправода, батарэі цэнтральнага ацяплення, газавая пліта). Не правярайце наяўнасці току рукамі, не забівайце цвікі і не рабіце іншых будаўнічых работ у памяшканні са скрытай праводкай, не пераканаўшыся, дзе яна праходзіць.

У.КЛЯПЕЦ, дзяржінспектар па энерганаглядзе.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *